Знайсці
30.03.2023 / 08:355РусŁacБел

МТС адмовіцца ад яйка ў лагатыпе кампаніі

МТС 30 сакавіка ў Расіі абвесціць пра маштабны рэбрэндынг, адмовіўшыся ад галоўнага сімвала кампаніі з 2006 года — яйка.

Фота: «Ведомості»

У чацвер, 30 сакавіка, МТС абвесціць пра поўнамаштабны рэбрэндынг, распавёў РБК прэзідэнт кампаніі Вячаслаў Мікалаеў. На новым лагатыпе больш не будзе выявы яйка — цяпер гэта будзе квадрат чырвонага колеру з літарамі М, Т і С па перыметры.

Поўны квадрат з надпісам МТС будзе прымяняцца для асноўнай прапановы кампаніі, а ў выпадку з «дочкамі» — суббрэндамі, напрыклад «МТС-Аўта», «МТС-музыка» і інш., у яго будзе адразацца куток, і на гэтым «аскепку» будзе размяшчацца лагатып гэтага кірунку.

Па словах дырэктара расійскага МТС, даследаванне паказала, што тэлекамунікацыйная кампанія цяпер асацыюецца ў кліентаў не з яйкам, а з чырвоным колерам. А яйка асацыюецца з «чымсьці алдскульным і класічным».

У Беларусі ў МТС лагатып апошні раз мяняўся ў 2019 годзе.

У Pepsi зменіцца лагатып

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
30.03.2023
Укралі ў свой час выявы яйкаквадратаў у Разанава і Маркаўца. Крадзенае не пайшло на карысць.
0
сатам/адказаць/
30.03.2023
гляджу на фота... што за хрэнь?
0
Bhagawan/адказаць/
30.03.2023
Ŭsio dumaŭ, horš, čym u 2005m stvaryć nimahčyma, ale ž hustam u mts usio kepska, jany stvaryli jašč horš!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930