Знайсці
30.03.2023 / 09:55РусŁacБел

У Екацярынбургу журналіста The Wall Street Journal затрымалі па падазрэнні ў шпіянажы

Журналіст выдання The Wall Street Journal Эван Гершкавіч перастаў выходзіць на сувязь са сваёй рэдакцыяй пасля паездкі ў Екацярынбург. Пра гэта паведамляе ўральскі піяршчык Яраслаў Шыршыкаў, піша тэлеканал «Дождь».

Эван Гершкавіч. Фота са старонкі ва ўкантакце

Са слоў Шыршыкава, Гершкавіч браў інтэрв'ю ў яго ў Екацярынбургу два тыдні таму. Са слоў піяршчыка, журналіста ў першую чаргу цікавіла, як у грамадстве ставяцца да «ПВК Вагнера».

Адпрацаваўшы некалькі дзён у Екацярынбургу, Гершкавіч паляцеў у Маскву, дзе, паводле інфармацыі выдання «Вячэрнія ведамасці», ён пражывае. Аднак сёння ноччу Шыршыкаву патэлефанавала начальства Гершкавіча і паведаміла, што журналіст вярнуўся ўчора ў Екацярынбург і пасля гэтага перастаў выходзіць на сувязь.

Як паведамляе са спасылкай на дзве крыніцы журналіст Дзмітрый Калязеў, Гершкавіча затрымалі. «Эван ездзіў у Екацярынбург пісаць пра стаўленне да вайны і пра вярбоўку мясцовых жыхароў у ПВК Вагнер», — удакладніў Калязеў.

Напярэдадні чытач «Вячэрніх ведамасцяў» распавёў выданню, што бачыў, як ля рэстарана Bukowski Grill, дзе Шыршыкаў размаўляў з Гершкавічам, затрымалі чалавека. Як мяркуецца, сілавікі завялі яго ў мікрааўтобус, нацягнуўшы на твар швэдар, піша выданне. Шыршыкаў мяркуе, што затрыманым мог быць Гершкавіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера