Знайсці
30.03.2023 / 10:4322РусŁacБел

«Я пазаштатная супрацоўніца аднаго з праваахоўных органаў». Настасся Кузняцова, якая стала абʼектам пажадлівасці вядучага салаўёўскай праграмы, прыйшла да свайго прыхільніка на эфір

У сеціве разляцелася відэа, дзе вядучы праграмы «Салаўёў Live» Сяргей Карнавухаў у жывым эфіры падчас выступу Лукашэнкі робіць скрыншот маладой дзяўчыны з дэкальтэ. «Наша Ніва» адшукала дзяўчыну. Цяпер Настасся Кузняцова прыйшла да Карнавухава на эфір.

Настасся Кузняцова прыйшла да Карнавухава на эфір. Скрын відэа

Сяргей Карнавухаў прадставіў яе як дзяўчыну, якую ён «вылучыў у зале» і якая аказалася «студэнткай і грамадскай дзяячкай».

Таксама Карнавухаў адзначыў, што «бэчэбэшнікі, уся гэтая паганая апазіцыя, якая сёння супрацьстаіць вялікай Беларусі, усе гэтыя падонкі, якія сёння пражываюць на тэрыторыі Польшчы», шмат пісалі пра курʼёзную гісторыю Карнавухава, бо «іх вельмі моцна раздражняе, што ў Беларусі ёсць прыгожыя дзяўчаты».

Скрын відэа, які зрабіў вядучы праграмы «Салаўёў Live» Сяргей Карнавухаў

Анастасія Кузняцова адразу патлумачыла, што «прамільгнула навіна» пра тое, што яна — дзяржслужачая, бо так напісана ў профілі на яе старонцы ў Instagram («які забаронены на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі», прадбачліва ўдакладніла дзяўчына), але гэта не так.

«Я пакуль яшчэ не дзяржслужачая, я — пазаштатная супрацоўніца аднаго з праваахоўных органаў у Рэспубліцы Беларусь», — строга патлумачыла дзяўчына без удакладненняў.

Настасся дадала, што зʼяўляецца сакратаркай, паводле яе фармулёўкі, «аднаго з самых папулярных моладзевых рухаў — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі». Вучыцца на «юрыста-прававеда» ў гомельскім універсітэце.

У будучыні бачыць сябе на дзяржслужбе. Больш за ўсё, па яе прызнанні, падабаецца «нагляд», то-бок, відавочна, пракурорская праца.

Карнавухаў запытаў, якая сітуацыя ў Беларусі з моладзевымі структурамі.

Анастасія адказала, што ў Беларусі моладзевая структура, «безумоўна ёсць».

«Яна ў нас, я не пабаюся гэтага сказаць <…> у нас захавалася савецкая мадэль. У нас ідзе ідэалагічнае выхаванне моладзі яшчэ са школы». Анастасія патлумачыла, што з першага класа дзяцей «заклікаюць уступаць» у акцябраты, з чацвёртага класа — у піянерскі рух. Пасля піянерскага руху, калі хтосьці выкажа жаданне, могуць паступіць у Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

А ўжо там «стаць не проста валанцёрам дзесьці, дзесьці дапамагаць там пенсіянерам, дзеткам, людзям з нейкімі абмежаванымі магчымасцямі. У прынцыпе, гэта, я хачу сказаць, гэта вельмі вялікі скачок, калі ты чалавек амбіцыйны. Гэта велізарная такая падпора, дзе ты можаш пайсці далей па карʼернай лесвіцы. Узначаліць нейкія моладзевыя структуры ў абласных камітэтах, у гарадскіх камітэтах. Ну а далей дайсці аж да міністэрства альбо да парламента», — выбудавала перспектывы дзяўчына.

Карнавухава гэта, можа, не надта натхніла, бо ён заўважыў, што кожны раз, калі ён з маладымі людзьмі з Беларусі перасякаўся «ў тым, ці іншым фармаце», маладым беларусам усім уласцівая адна, як яму здаецца, рыса — «вы строгія, у вас пастава, вось няма такой расхрыстанасці».

Анастасія запэўніла, што ўсё залежыць ад сітуацыі. Цяпер яна строгая, бо гэта фармат шоу такі. «Калі мы дзесьці збіраемся ў сваіх такіх маленькіх колах, мы можам пажартаваць, як цяпер модна казаць, пакрынжаваць. Гэта значыць, мы не заўсёды такія. Усё залежыць ад сітуацыі», — запэўніла яна.

Чытайце таксама:

Знайшлі дзяўчыну з дэкальтэ, якая прыцягнула ўвагу вядучага салаўёўскай перадачы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Праўду кажаце/адказаць/
31.03.2023
Я адразу ва ўсіх сацыяльных сетках, каналах і саобшчаствах, і гэта праўда! Але праблема ў тым, што ў тутэйшых гэты патэнцыйна бязмежны спектр як правіла не выходзіць за межы русского міра. У якім руляць бессмяротныя канстанты: "Умрі ты сегодня, а я завтра", "Я начальнік, ты дурак", "Не нае#ёш, не пражывёш" і г.д., нават не ўзгадваючы імперска-шавіністычнае смецце. 
0
Таки /адказаць/
31.03.2023
Kotya, Если она станет прокурором и будет сажать, а ее потом не посадят после смены режима? Вы уверены? Вот о чем ей следовало бы думать. Котел бурлит, возможна война на терр. Беларуси. Тут будет не до сантиментов.
0
хрен ичка/адказаць/
01.04.2023
клуб нічка,а какже?  отопление нам начисляют 3 раза больше чем вам, при том что мы им не пользуемся.   
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера