Валанцёра штаба Бабарыкі перавялі на турэмны рэжым
Уладзіслава Карэцкага асудзілі ў свой час на пяць гадоў калоніі па справе аб «лазерных указках», паведамляюць праваабаронцы.
Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК) і іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК). Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў наваполацкую калонію №1. Раней маці паведамляла, што яго ў калоніі рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА.
У судзе Наваполацка 6 сакавіка Уладзіславу ўзмацнілі пакаранне і пастанавілі перавесці яго на турэмны рэжым. Стала вядома, што яго ўжо этапавалі ў магілёўскую турму.
Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзіслаў Ігаравіч Карэцкі






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Кіраўнік Шабекіна расказаў, што яму патэлефанаваў Пуцін і пацікавіўся, якая патрэбная дапамога
 2
Байдэн паваліўся на сцэне падчас уручэння дыпломаў
 2
Голы мужчына заскочыў на алтар сабора Святога Пятра ў Ватыкане ў знак пратэсту супраць вайны ва Украіне
 1
«Адзін аднаго ведаем яшчэ з 1-й і 2-й вайны ў Чачні». Перапалка «кадыраўцаў» і «прыгожынцаў» выйшла на новы ўзровень
 4
Апублікаванае перадсмяротнае інтэрв'ю Вітаўта Кіпеля: як захаваць беларускасць у эміграцыі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера