Знайсці
30.03.2023 / 12:421РусŁacБел

У Швейцарыі асудзілі чацвярых кіраўнікоў філіяла Газпрамбанка, якія адкрылі рахунак «кашальку Пуціна»

Чацвёра былых кіраўнікоў Цюрыхскага філіяла Газпрамбанка асуджаныя ў Швейцарыі на сем месяцаў турмы ўмоўна за недастатковыя праверкі пры адкрыцці рахункаў для віяланчэліста Сяргея Ралдугіна, які лічыцца «кашальком Пуціна», піша Бі-бі-сі.

Сяргей Ралдугін і Уладзімір Пуцін

Вядома, што трое з асуджаных — расійскія грамадзяне, чацвёрты — швейцарац. Іх імёны па швейцарскіх законах не выдаюцца. Усе маюць намер абскардзіць прысуд.

Ралдугін з 2014 да 2016 года ўнёс на рахунак 50 млн даляраў, не даўшы ясных тлумачэнняў паходжання сродкаў.

Суддзя ў Цюрыхскім судзе адзначыў, што ў суда не засталося сумневаў у тым, што Ралдугін не быў сапраўдным уладальнікам гэтых грошай. Крэмль заўсёды адмаўляў любую сувязь Пуціна з грашыма Ралдугіна.

Па швейцарскіх законах банкі абавязаныя адмаўляць у адкрыцці рахункаў або закрываць іх у выпадку падазрэнняў у дачыненні да ўладальніка рахунку або крыніцы грошай.

Ралдугін — хросны бацька Марыі (апошні час вядомая пад прозвішчам Варанцова), старэйшай дачкі Пуціна і яго былой жонкі Людмілы Пуцінай (пасля разводу змяніла прозвішча на Ачарэтная).

Чытайце таксама:

Бункерны дзед. Выйшла расследаванне пра падземныя сховішчы Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.03.2023
Усюды Газпром мутная кантора , але ў Беларусі Газпромбанк чыстыя анёлы, лібералы, фундатары, мецэнаты і эканамічныя рупліўцы . І Бабарыка не звязаны з Масквою і схемамі, нават сам на выбары ішоў, без Крамля, каб зарабіць дабро Беларусі. Вось такі ў Беларусі Газпром.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930