Экс-супрацоўніку банка «БелВЭБ» далі шэсць гадоў калоніі. «Справа ЧКБ»
У Мінскім абласным судзе 17 лютага агучылі прысуд 36-гадоваму былому супрацоўніку банка «БелВЭБ» Васілю Ермакову — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго судзілі па так званай «справе Чорнай кнігі Беларусі» і абвінавацілі паводле трох артыкулаў: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных), паведамляе «Вясна».
Васіль Ермакоў
Васіля затрымалі на пачатку ліпеня 2022 года. Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што яго затрымалі нібыта за «зліў» у бот «Чорнай кнігі Беларусі» асабістых даных сілавікоў, настаўнікаў і лекараў.
У відэа Ермакоў распавядаў, што ўдзельнічаў у мітынгах у Мінску і перадаў інфармацыю пра супрацоўнікаў МУС у бот «Чорнай кнігі Беларусі», «скарыстаўшыся службовымі паўнамоцтвамі».
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Васіль Уладзіміравіч Ермакоў.
Чытайце таксама:
Затрымалі былога памочніка пракурора Глускага раёна — па справе «Чорнай кнігі Беларусі»





