Знайсці
30.03.2023 / 14:134РусŁacБел

У Бабруйску мужчына падчас застолля забіў прыяцеля цаглінай. І спакойна лёг спаць

Інцыдэнт адбыўся 25 сакавіка, калі 67-гадовы мужчына зайшоў да свайго 32-гадовага знаёмага ў госці, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Пачалося застолле з ужываннем алкаголю, завязаўся канфлікт. Малады чалавек не стаў стрымлівацца, схапіў у рукі цагліну і стаў біць ёй пенсіянера па галаве. Ад шматлікіх траўмаў пацярпелы памёр на месцы, а зламыснік проста лёг спаць.

Нежывое цела выявіў участковы, які чарговы раз прыйшоў правяраць гаспадара кватэры.

Вядома, што раней мужчына ўжо шэсць разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Следчыя і спецыялісты УГКСЭ агледзелі месца здарэння, дапыталі падазраванага і сведак, прызначылі шэраг экспертыз. Заведзеная крымінальная справа (забойства).

Чытайце таксама:

У Слуцку 12-гадовая дзяўчынка мыла акно звонку на 9-м паверсе. На наступны дзень з сям'і забралі дзяцей

У Салігорскім раёне 17-гадовага бяспраўніка спынялі са стральбой

Адразу пяць машын сутыкнулася на Партызанскім праспекце ў Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
30.03.2023
Anatol Starkou, беларуски мир!)
0
Axel Justas/адказаць/
31.03.2023
Anatol Starkou, вось-вось, па-вашаму, па-лукашэнка-старкоўскаму. Годная замена расце. 
0
Anatol Starkou/адказаць/
01.04.2023
Axel Justas, я ужо і дачку з унукамі схіліў да патрыятызму сапраўднага! Мы за Беларусь з Лукашэнкам назаўжды!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера