Знайсці
30.03.2023 / 14:439РусŁacБел

Унук Ларысы Геніюш: Гэта зрабілі ўночы паціху, каб ніхто не бачыў, не ведаў 

Сёння ў Зэльве дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш, які стаяў пры мясцовай царкве. Міхась Геніюш пракаментаваў «Свабодзе» знікненне помніка яго бабулі ў Зэльве.

Ларыса Геніюш з унукамі Алесем і Міхасём. 1972 г. З прыватнага архіву Міхася Геніюша

Спадару Міхасю 64 гады, ён жыве ў Беластоку. Дэталяў знікнення помніка ён не ведае.

«Гэта для мяне непрыемны сюрпрыз.

Не разумею гэтага зусім, бо нават савецкія ўлады друкавалі вершы Ларысы, выдавалі кніжкі, плацілі за гэта грошы. Калісьці Ларыса Геніюш была нават у Саюзе пісьменнікаў. Гэты помнік стаў 20 гадоў, нікому не перашкаджаў. Людзі прыносілі кветкі, таму для мяне вельмі дзіўна, што зрабілася такое», — каментуе ўнук паэткі.

Ён не ведае, хто можа быць датычны да знікнення помніка і з якой прычыны яго прыбралі. Спадар Міхась чуў аб прарасійскай актывістцы Вользе Бондаравай, якая патрабавала знесці помнік Геніюш, але асабіста яе не ведае і не меў з ёй ніякага кантакту. 

«Ён [помнік] быў асвячоны самім мітрапалітам. У царкве вісіць фотаздымак і шыльда, прысвечаныя Ларысе Геніюш. Думаю, што гэта прыватная ініцыятыва. Гэта, напэўна, зрабілі не ўлады царквы. Гэта зрабілі ўночы паціху, каб ніхто не бачыў, не ведаў, каб людзі абудзіліся зранку і заўважылі, што помніка няма. Гэта вельмі дзіўная справа і нечаканая», — кажа Міхась Геніюш.

 Унук не будзе звяртацца ў беларускія праваахоўныя органы, каб тыя разабраліся ў знікненні помніку яго бабулі.

«Прабачце, але не буду. Вы бачыце, якія цяпер адносіны ў свеце, у Еўропе, цяпер цяжка да кагосьці звяртацца. Ехаць у Беларусь я не збіраюся, бо гэта можа быць для мяне нават небяспечна», — адказвае ён.

 

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве. Архіўнае фота

Калі нехта з Беларусі захоча змагацца за вяртанне помніка, то Міхась Геніюш падтрымае гэтую ініцыятыву, але сам не будзе яе пачынаць, бо не бачыць у гэтым сэнсу.

Ён думае, што больш эфекту выйдзе, калі вяртаннем помніка зоймецца царква, бо бюст стаяў на яе тэрыторыі.

«Хтосьці бяспраўна адтуль гэта забраў. Гэта было пастаўлена на прыватнай тэрыторыі. Хтосьці даваў згоду, каб гэты помнік там стаў. Гэта, хутчэй за ўсё, павінна зрабіць царква, а не мы», — кажа Міхась. 

Апошні раз ён быў у Беларусі 5-6 гадоў таму. Ездзіў да знаёмых у Мінск, на балет.

«Заўсёды заязджаю па дарозе ў Зэльву, туды, дзе я нарадзіўся, дзе я жыў, заўсёды прыводжу кветкі і стаўлю свечкі на магілах маіх дзядоў», — каментуе суразмоўца.

У Беларусі не засталося нікога са сваякоў Ларысы Геніюш.

Чытайце таксама:

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
21
Абуральна
34
8
Адам Иосифович/адказаць/
30.03.2023
ем, Я вообще против борьбы с любыми памятниками. Только мелкие трусливые люди этим занимаются. Что в Чехии, что в Беларуси, что на Украине. 
0
дермантин/адказаць/
30.03.2023
Адам Иосифович , ну почему сразу Прага? Минск, Октябрьская площадь -- хороший пример и продолжение традиций.
0
Правдоруб /адказаць/
30.03.2023
Адам Иосифович, ябатька, В Украине!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930