На адкрыцці сэкандаў у дні завозу заўважылі сілавікоў
У папулярнай у падлеткаў краме сэканд-хэнду «Мода Макс» у дзень прывозу сталі дзяжурыць сілавікі. Відэа, на якім бачна міліцыянтаў у шлемах і з дубінкамі апублікаванае ў TikTok, піша Reform.by.
Скрыншот відэа
Горад, дзе гэта адбываецца, не пазначаны. У сеткі «Мода Макс» ёсць крамы ў 27 гарадах Беларусі. На відэа натоўп падлеткаў чакае адкрыцця крамы. Два міліцыянты дзяжураць ля ўваходу.
Падлеткі часта «штурмуюць» сэканды ў дні завозу новага тавару. Яны купляюць танныя брэндавыя рэчы і затым перапрадаюць іх у інтэрнэце.
Дарослыя паскардзіліся, што падлеткі ледзь не сарвалі адкрыццё сэканд-хэнда ў Баранавічах





