Знайсці
30.03.2023 / 15:4311РусŁacБел

З-за Паўла Севярынца на царкоўныя службы ў шклоўскай калоніі пачалі прыходзіць міліцыянеры

Пра гэта распавёў адзін з былых вязняў калоніі на ўмовах ананімнасці, піша «Радыё Свабода».

«Вязні неяк паскардзіліся адміністрацыі, што Павел Севярынец у царкве збірае гурткі палітзняволеных на беларускай мове. Пасля гэтага на царкоўныя службы пачалі прыходзіць супрацоўнікі міліцыі і сачыць. Ідзе служба, а ў іх рацыя гарлапаніць і яны жуюць семкі.

Севярынца не чапалі да лета 2022 года. Потым чулі, што і ў атрадзе, і ў ШІЗА забаранілі ўсім размаўляць з ім. Але Павел заўсёды гаварыў па-беларуску», — сказаў вязень.

Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з пікета Ціханоўскай на Камароўцы. Спачатку некалькі разоў давалі суткі, а потым стала вядома пра крымінальную справу.

Амаль праз год, 25 мая 2021-га, яго асудзілі да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне Павел адбывае ў шклоўскай калоніі.

Ён адбываў пакаранні і раней: з 2005-га па 2007-мы і з 2010-га па 2013 гады, тады ён быў асуджаны да «хіміі».

Павел Севярынец. Беларуская — мова любові. Верш

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Не правадырам/адказаць/
31.03.2023
Не глупству , Якія ж вы ўсе падобныя, дыктатары-палітыкі і іх прыхільнікі. Глупства гэта як раз ваша характэрная рыса. Глядзець у рот свайму куміру і не мець крытычнага мыслення.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
31.03.2023
Мойша,

Согласен. Паша - наш президент. Дима - заместитель. 
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
31.03.2023
Дизайнер, вы шо? у нас же нет заместителя
или есть?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера