Знайсці
30.03.2023 / 20:01РусŁacБел

Дзеці штурмуюць сэканд-хэнды / Чыноўнікі скралі помнік / Прапагандыст сустрэў сваю мару. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 30 сакавіка

Усе галоўныя і цікавыя навіны чацвярга — у нашым выпуску!

«Падвоеная ядзерная кнопка»: прымаць рашэнне па запуску ядзерных ракет з Беларусі будуць сумесна Пуцін і Лукашэнка (паводле афіцыйнай версіі).

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш, на які скардзілася «актывістка» Вольга Бондарава.

Беларускія падлеткі штурмуюць сэканд-хэнды: некаторыя нават ахоўвае міліцыя.

Балабанаўшчына ў беларускім мястэчку: жудасная гісторыя ў Крулеўшчыне.

Дзяўчынка ў Слуцку памыла вокны і трапіла ў прытулак.

Вядоўца «Салаўёў Live» Сяргей Карнавухаў запрасіў у эфір дзяўчыну, чые скрыншоты рабіў падчас выступу Лукашэнкі. Яна аказалася сексотам.

Аляксей Маскалёў, які ўцёк з Расіі, затрыманы ў Мінску. Яго асудзілі на два гады калоніі за антываенныя каментарыі, а дачку забралі ў прытулак за малюнкі супраць вайны.

У Мінску ператрусы ў актывістаў, у Полацку затрыманні музейшчыкаў.

Зноў трасуць рэпетытарскі цэнтр «100 балаў»: яго заснавальнік, педагог і рэпетытар Яўген Лівянт даўно за кратамі.

У Гданьску беларус залез у чужы дом, з'еў гуляш і лёг спаць.

Падрабязнасці — у новым відэа «Нашай Нівы».

Глядзіце таксама:

Беларусы знікаюць / Новы збройнік Лукашэнкі / Жудасная памылка хірурга. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 29 сакавіка

Паветраная трывога ў Беларусі / Загадкавая труна / Лукашэнка і Зімбабвэ: працяг. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 28 сакавіка

Лукашэнка ўгаварыў Пуціна / «Ліліпуты, бл***!» Як мацюкае ўладу расійская «эліта» / Дзень Волі: ціхары за мяжой. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 27 сакавіка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930