Знайсці
30.03.2023 / 19:575РусŁacБел

Тапузідзіс набыў гасцініцу «Славянская» ў Мінску

Тытунёвы мільярдэр Павел Тапузідзіс набыў гасцініцу «Славянская», якая не працавала з канца 2022 года. Цяпер актыў перайшоў да ТАА «Тытунь-інвест», якое заплаціла за гэта больш чым 4 млн даляраў у эквіваленце, паведамляе Office Life са спасылкай на ўласныя крыніцы.

30 сакавіка стала вядома пра змену ўласніка гасцініцы «Славянская», якая перастала працаваць пры канцы 2022 года. Набыўшы гасцініцу за больш чым 4 млн даляраў, «Тытунь-інвест» Паўла Тапузідзіса рыхтуецца аднавіць працу комплексу ўжо з 17 красавіка. Паводле Office Life, з гэтай даты ўжо можна замовіць нумар па тэлефоне сэрвісу браніравання.

«Славянская» — адна з гасцініц, пабудаваных да мінскага чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. У ёй 126 месцаў, размешчаных на 15 паверхах. Яна месціцца побач з «Мінск-Арэнай».

Раней «Славянскай» валодала замежная кампанія «Белінтэррасінвест», створаная групай расійскіх інвестараў. Але 19 лістапада 2022 года гасцініца спыніла працу, а ў дачыненні да яе забудоўшчыка і ўладальніка была распачатая ліквідацыйная вытворчасць.

Чытайце таксама:

Чаму закрыўся Prime Hall? Вядомая адна з версій

У Мінску адкрыўся гатэль Robinson City, які належыць Тапузідзісу

Мінскі гатэль «Славянскі» выставілі на аўкцыён

У Мінску закрыўся гатэль, пабудаваны да хакейнага чэмпіянату свету 2014 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
30.03.2023
Каму на Беларусі жыць хораша.
30.03.2023
Ну да. Именно столько она и стоит. А чё, там тендер был честный? Или для своих
31.03.2023
вася, Мобикам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930