МТС адмовілася ад ідэі павышэння тарыфаў
Кампанія МТС перадумала павышаць з 29 сакавіка цэны на свае паслугі, як гэта анансавалася раней. Аператар меў намер падняць кошт у тым ліку званкоў у роўмінгу, а таксама асобных сэрвісных і дадатковых паслуг.
Напрыклад, змена ўладальніка нумара з адной фізасобы на іншую павінна была падаражэць да 5,83 рубля (цяпер — 5,3 рубля), а з фізасобы на кампанію — да 2,915 рубля (цяпер — 1,9 рубля). Планавалася таксама, што вырастуць расцэнкі на многія дадатковыя паслугі, а таксама паслугі ў роўмінгу — званкі і інтэрнэт.
У кампаніі не растлумачылі, з чым звязаная адмова ад павышэння тарыфаў, але можна меркаваць, што першачарговай прычынай стала забарона павышаць тарыфы з боку дзяржавы. Акурат учора Камітэт дзяржаўнага кантролю выступіў з крытыкай такіх крокаў з боку беларускіх мабільных аператараў.
Чытайце таксама:
КДК апалчыўся на мабільных аператараў за спробы павысіць цэны на паслугі
На дзве праверкі — тры крымінальныя справы. КДК прывёў лічбы «эфектыўнасці» сваёй працы
МТС адмовіцца ад яйка ў лагатыпе кампаніі
Абанент МТС за 4 хвіліны «трапіў» на 2777 рублёў. А другі — за восем хвілін на 1375 рублёў





