Знайсці
30.03.2023 / 22:122РусŁacБел

У пошуках ежы буслы выйшлі на палескія дарогі ФОТА і ВІДЭА

Пасля анамальна цёплых дзён у канцы сакавіка ў Беларусі прайшоў снегапад, зямлю замяло. Па начах слупок тэрмометра апускаўся да мінусавых значэнняў, на некаторых вадаёмах зноў з'явіўся лёд. Як вынік, знік корм для пералётных птушак, і буслы, якія сёлета вярнуліся дахаты раней, чым звычайна, апынуліся ў складаным становішчы.

Фота з сацсетак

Днямі жыхар Мікашэвічаў назіраў такую карціну на дарозе ў прыватным сектары. У пошуках ежы чарада буслоў блукала па праезнай частцы і некаторы час суправаджала кіроўцу, піша «Медыя Палессе».

У падобнай сітуацыі, дарэчы, пералётныя птушкі аказваліся і летась, і 10 гадоў таму — у 2013-м.

Дзесяць гадоў таму была адзначаная гібель пералётных птушак, асабліва буслоў. У некаторых вёсках жыхары збіралі паўзамерзлых птушак і выходжвалі іх дома, а таксама прыносілі ім ежу, якую раскладалі на лугах і ў палях.

Чытайце таксама:

На Палессі пабачылі першых буслоў, што прыляцелі з выраю. Сёлета яны вярнуліся раней, чым звычайна

Як жыхары вёскі ў Крычаўскім раёне прытулілі на зіму бусла 

Энергетыкі паставілі на апорах лэп больш за 200 платформаў для буслянак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць
31.03.2023
Шкада галодных бацяноў!
2
Anatol Starkou/адказаць
31.03.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930