На выхадных у Варшаве пройдзе IV Адкрыты чэмпіянат Польшчы па інтэлектуальных гульнях
У праграме 90 пытанняў спартыўнага «Што? Дзе? Калі?», камандная гульня і «Эрудыт-квартэт».
1 красавіка
адрас Centrum Kreatywności Targowa, Targowa 56
10:00—11:00 рэгістрацыя, адкрыццё чэмпіянату
11:00—12:00 камандная «Свая гульня» — пісьмовы адбор на «Эрудыт-квартэт»
12:00—14:00 1—2 тур «Што? Дзе? Калі?» (па 15 пытанняў)
15:00—18:30 «Эрудыт-квартэт» (па выніках адбору)
19:00—21:00 «Чорнае ШДК»
2 красавіка
адрас Centrum Kreatywności Targowa, Targowa 56
11:00—15:00 3—6 туры «Што? Дзе? Калі?» (па 15 пытанняў)
15:30—16:00 узнагароджанне каманд
Польскай можа лічыцца каманда, у якой
1) мінімум пяць чалавек жыве ў Польшчы (рабочая віза, ДНЖ, уцекачы з Украіны/Беларусі),
2) не больш за аднаго чалавека не з Польшчы,
3) ніхто з гульцоў каманды не браў удзелу ў чэмпіянаце іншай краіны.
Рэгістрацыя для ўдзелу па спасылцы.
Арганізатары: Варшаўскі клуб ШДК і Беларускі моладзевы хаб.





