Знайсці
31.03.2023 / 07:5613РусŁacБел

Дэпутаты ад Аўстрыйскай партыі свабоды выйшлі з залы парламента падчас выступу Зяленскага

Дэпутаты парламента Аўстрыі ад права-папулісцкай Партыі свабоды, вядомай сувязямі з Крамлём, у чацвер дэманстратыўна выйшлі з залы падчас выступу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Перад выступам Зяленскага па відэасувязі фракцыя Партыі свабоды заявіла, што ён парушае нейтралітэт Аўстрыі.

Аўстрыя, чый нейтральны статус быў замацаваны ў Канстытуцыі пасля Другой сусветнай вайны, не дапамагае Украіне зброяй і боепрыпасамі, але аказвае гуманітарную і фінансавую дапамогу.

У 2018 годзе расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прыязджаў на вяселле міністра замежных спраў ад Партыі свабоды Карын Кнайсль і танцаваў там з нявестай. Пазней Кнайсль атрымала месца ў радзе дырэктараў «Раснафты».

У наступным годзе Партыю свабоды выгналі з урадавай кааліцыі праз скандал з відэазапісам, на якім лідар партыі Хайнц-Крысціян Штрахе ў размове з падстаўной «пляменніцай кіраўніка расійскай газавай кампаніі» выказаў гатоўнасць дапамагчы расіянам у атрыманні кантрактаў у Аўстрыі за вялікі ўнёсак у партыйную касу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
27
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18
10
Anatol Starkou /адказаць/
31.03.2023
Ядвига,, я зрабіўся вельмі папулярным, нават асобныя людзі цытуюць мяне, але шчыра кажучы трэба пісаць пра тэмат артыкула. Аустрыя далёка пойдзе: гэта будзе новы свет по-аустрыйскі і наша Ніва, выбачце, доля будзе таксама звязана з Аустрыяй.
31.03.2023
Австрия единственная страна Европы из которой после ''освобождения'' СССР вывел свои войска в замен за преданность и согласие на наводнение шпионами....там от времен СССР все куплено русскими, бизнес, капитал, политики...такая пр...тутка Европы... ничего ведь удивительного что там больше хотят видеть Путина чем Зелинского  
0
Из страны сортиров от Брянска до Владивостока/адказаць/
31.03.2023
Anatol Starkou , напечатайте эти стихи и направиться весь тираж в рф, только печатайте пожалуйста на мягкой бумаге, чтобы использовать по назначению.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930