Знайсці
31.03.2023 / 08:401РусŁacБел

У Мінску плануюць капітальна адрамантаваць шэсць мастоў

Якія менавіта пуцеправоды будуць адрамантаваныя?

Фота: «Мінск-Навіны»

У найбліжэйшыя гады ў Мінску плануюць капітальна адрамантаваць шэсць маставых збудаванняў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

У 2023 годзе будуць абноўленыя два пуцеправоды: паміж вул. Чкалава і вул. Маскоўскай і на вул. Клары Цэткін у раёне 4-й бальніцы.

У больш аддаленай перспектыве — капрамонт трох пуцеправодаў на вул. Даўгабродскай у раёне Мінскага завода шасцерняў, над вул. Ванеева і над праспектам Партызанскім, а таксама маставога збудавання на вул. Ваўпшасава над чыгункай.

Цяпер у сталіцы рэканструююць масты на 25-м км вонкавага кальца МКАД і паміж вул. Запарожскай і Радыяльнай. Завяршаюцца работы і на двух аб'ектах, якія адкрылі для руху яшчэ восенню мінулага года, — пуцеправодах на праспекце Жукава над вул. Чыгуначнай і паблізу станцыі Мінск-Сартавальны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Мінчук/адказаць/
31.03.2023
> У 2023 годзе будуць абноўленыя два пуцеправоды:
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/313405 на вул. Клары Цэткін у раёне 4-й бальніцы
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/313405

У дзяржаўных смі ўжо няма журналістаў, калі там пішуць такую фігню. Але ж вы яшчэ трымаецеся, таму хаця б правярайце, што перадрукоўваеце.

Паглядзіце на мапу. На Клары Цэткін няма ніводнага маста, а 4 бальніца знаходзіцца на адлеглясці ў кіламетр. Каля бальніцы таксама няма мастоў. Бліжэйшы - у 1 км на Жукава. Відаць, яго і мелі на ўвазе. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930