Знайсці
31.03.2023 / 10:223РусŁacБел

Сілавікі заявілі пра затрыманне «спячай ячэйкі» ў гаражным кааператыве

Чарговыя палітычныя затрыманні адбыліся ў Гомелі.

Скрыншот відэа праўладнага канала

На міліцэйскім відэа бачна, як група сілавікоў у поўным абмундзіраванні ўваходзіць у будынак і кладзе тварам у падлогу аднаго з мужчын.

Як доказ іх віны паказалі выяву бела-чырвона-белага сцяга на сцяне гаража, намаляваны фарбай на цэгле герб «Пагоня», партрэт Чэ Гевары.

Як вынікае з відэа, затрымана чацвёра мужчын.

«Спячая ячэйка экстрэмістаў у гаражным кааператыве», — напісаў праўладны гомельскі канал.

Злева направа і зверху ўніз: Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Канстанцін Гвоздзеў і Уладзімір Каменнаў

На відэа — 35-гадовы Дзмітрый Папкоў, 34-гадовы Ігар Чарнавусаў, 32-гадовы Канстанцін Гвоздзеў і 34-гадовы Уладзімір Каменнаў. Усе яны гамельчукі і старыя сябры.

Адзін з іх кажа на відэа, што стварыў групу, дзе яны перапісваліся з сябрамі. Іншы кажа, што падчас вайны нібыта некалькі разоў абразіў Лукашэнку ў гэтым чаце. Трэці прызнаецца ў «няправільных» каментарах.

Паказальна, што мужчын прымушаюць у відэа называць вайну «спецыяльнай ваеннай аперацыяй».

Ці заведзены на затрыманых крымінальныя справы, не ўдакладняецца.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу. З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі праследаваць таксама за антываенныя выказванні або за сімпатыі да Украіны, якая змагаецца за сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. За гэты час у краіне адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена каля 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі.

«Круцілі, грамілі, фатаграфавалі». Што вядома пра затрыманні ў Ляхавічах, Мёрах, Полацку, Бабруйску, Круглым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Lanuifera/адказаць/
31.03.2023
Адно панятна няма у Беларусі беларускіх сілавікоў ёсць рускіе прыслужнікі.
0
Цыбуля/адказаць/
31.03.2023
Опа, Че Гевара уже тоже под запретом? Вроде был другом советского народа..
0
Простая праўда/адказаць/
02.04.2023
Цыбуля, Так. Савецкія ідэолагі таксама ўшаноўвалі Кастуся Каліноўскага як героя вызваленьня Беларусі. Але лукашэнкаўская дыктатура яго паклёпнічае. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера