Выйшаў на волю гомельскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых
У красавіку 2021 года ён быў асуджаны на два гады і тры месяцы калоніі.
Фота: spring96.org
Няпомняшчых затрымалі 25 снежня 2020 года, а суд пачаўся ў канцы сакавіка 2021 года і ад самага пачатку быў фактычна закрытым, бо адбываўся на тэрыторыі гомельскага СІЗА №3. Адвакат даў падпіску аб неразгалошванні.
Па матэрыялах следства, Уладзіміра Няпомняшчых абвінавачвалі ў абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай непасрэдна ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду 26 лістапада 2020 года Георгію Васіленку за падняты на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг на гомельскай плошчы, дзе Жураўская падтрымлівала дзяржабвінавачанне. Актывіст сказаў: «Арганізаваная злачынная група».
Уладзімір Няпомняшчых віны не прызнаў і заявіў, што гэты выраз не меў дачынення да абвешчанага крымінальнага прысуду.
Чытайце таксама:





