Знайсці
31.03.2023 / 15:022РусŁacБел

Міністр абароны Украіны распавёў паслам ЕС, чаго не хапае для эфектыўнага контрнаступу

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў падчас сустрэчы з дэлегацыяй камітэта Еўрасаюза па пытаннях палітыкі і бяспекі заявіў, што Украіне для контрнаступу супраць расійскіх захопнікаў неабходныя цяжкая тэхніка і падрыхтоўка рэзерваў, піша «Украінская праўда».

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Фота: Мінабароны

Міністр абароны праінфармаваў еўрапейскіх партнёраў аб бягучым стане сітуацыі на перадавой, у прыватнасці, на паўночным, усходнім і паўднёвым напрамках.

Асобная ўвага была акцэнтавана на перадачы Еўрасаюзам дапамогі сілам абароны Украіны і прафесійнай падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў за мяжой.

«Шчыра ўдзячны вашым краінам за сістэмную падтрымку і праведзеную працу. Дзякуючы пастаўкам заходняга ўзбраення, УСУ маюць поспехі на полі бою. Аднак мы рыхтуемся да контрнаступальнай аперацыі, таму Украіне неабходныя перш за ўсё цяжкая тэхніка і падрыхтаваныя рэзервы», — сказаў Рэзнікаў.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Украіны анансаваў контрнаступленне на красавік-май

Кіраўнік Пентагона: Украіна мае добрыя шанцы на паспяховае контрнаступленне

Наўрад ці «ў стылі НАТА». Заходнія эксперты апісалі магчымы сцэнар будучага контрнаступлення Украіны

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
31.03.2023
какое наступление если соотношение артиллерии 1 к 10 до сих пор? нет реальной авиации и ракет большой дальности. пару сотен танков и машин пехоты не решат проблемы. время играет на руку русьне.
0
Рэальнасць/адказаць/
01.04.2023
Час не гуляе на руку расейцам. Пасьля больш чым года знаходжаньня ва Ўкраіне яны не пераважаюць і адчуваюць сур'ёзныя праблемы, нягледзячы на іх нібыта вялікую агнявую моц. Іхныя страты ў тэхніцы, кадрах і эканамічных рэсурсах не ўстойлівыя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера