Завод «Прамень» выпусціў новую лімітаваную серыю гадзіннікаў
Мінскі гадзіннікавы завод «Прамень» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Ван Гог» у гонар 170-годдзя нідэрландскага мастака-постімпрэсіяніста Вінсента Ван Гога.
Калекцыя складаецца з чатырох мадэляў, кожная з якіх прысвечана адной з карцін мастака: «Зорная ноч», «Аўтапартрэт у саламяным капелюшы», «Квітнеючыя галінкі міндаля» і «12 сланечнікаў у вазе».
Кожная мадэль выкананая ў стылі адпаведнай карціны і мае свой унікальны дызайн. Ва ўсіх мадэляў цыферблат ручной работы, корпус выкананы з нержавеючай сталі.
Раменьчыкі гадзіннікаў зробленыя з натуральнай скуры, на вонкавым іх баку — выціснуты подпіс мастака. На заднім вечку ва ўсіх мадэляў маецца гравіроўка.
«Зорная ноч»
«Аўтапартрэт у саламяным капелюшы»
«Квітнеючыя галінкі міндаля»
«12 сланечнікаў у вазе»
Набыць гадзіннік з новай серыі можна за 399 рублёў у сетцы фірмовых крам «Праменя», а таксама ў інтэрнэт-краме Luch.by.
Чытайце таксама:
У Беларусі зрабілі гадзіннік з карцінамі вядомага ўкраінскага мастака
«Луч» выпусціў калекцыю да Дня роднай мовы
Гадзіннікавы завод «Прамень» выпусціў навагоднюю калекцыю будзільнікаў з каляднай зоркай





