Знайсці
31.03.2023 / 20:529РусŁacБел

Прадстаўнік Беларусі ў ААН падзякаваў Украіне за вынясенне пытання пра ядзерную зброю. Але гэта быў спецыфічны гумар

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў выступіў на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі Расіі на тэрыторыі Беларусі, ператварыўшы сваё выступленне ў клаўнаду.

Рыбакоў у сваім выступленні, як і ў цэлым замежнапалітычнае ведамства рэжыму Лукашэнкі апошнія гады, трымаўся развязнага, падкрэслена недыпламатычнага і нават хамскага стылю, які лукашысты цалкам перанялі ад сваіх расійскіх калег пасля таго, як стала зразумела, што пра нейкія дыпламатычныя здзяйсненні на заходнім кірунку можна забыцца.

Асноўнай «зброяй» пры гэтым робіцца так званы «вотэбаўтызм» (whataboutism), то-бок падмена тэзісаў. Дыпламаты пры гэтым выступаюць фактычна не ў якасці прадстаўнікоў сваёй прафесіі, а выконваюць функцыі бессаромных і цынічных прапагандыстаў.

Так, Рыбакоў падзякаваў Украіне за вынясенне пытання на сённяшняе пасяджэнне Рады Бяспекі і адзначыў, што міжнародная супольнасць, маўляў, мусіць «звярнуць самую пільную ўвагу на тое, якую рэальную небяспеку нясуць сумесныя ядзерныя місіі НАТА і шматгадовае размяшчэнне ядзернай зброі Злучанымі Штатамі за межамі сваёй нацыянальнай юрысдыкцыі».

Маўляў, Украіна павінна запатрабаваць ад НАТА спыніць такую практыку, а ад ЗША — вывесці сваю ядзерную зброю з Бельгіі, Германіі, Нідэрландаў, Італіі і Турцыі.

Акрамя таго, гаворачы пра парушэнні правоў чалавека, якія «нібыта» існуюць у Беларусі, Рыбакоў параіў заходнім краінам разбірацца з такімі праблемамі ў іхніх краінах, бо там парушэнні робяцца ўжо не «нібыта». «Не спрабуйце нават разважаць пра жаданні беларускага народа пры прыняцці беларускім народам найважнейшых унутрыпалітычных рашэнняў у краіне. Вы не маеце аніякага ўяўлення, што думае насамрэч беларускі народ», — заявіў з высокай трыбуны дыпламат-прапагандыст.

І далей працягваў у тым жа самым духу, згадаўшы сярод іншага, што «мы можам даць, напрыклад, стэнаграму размовы якіх-небудзь бабуль, якія сядзяць каля пад'езда, якіх мы папросім паразважаць на тэмы міжнароднай бяспекі. Я вас запэўніваю, такі дакумент будзе мець не меншую, а можа быць і большую каштоўнасць, чым той, які вы прадставілі». 

Чытайце таксама:

Лукашэнкаўскі прадстаўнік пры ААН: Некаторыя заходнія палітыкі — як падгузнікі, іх трэба часта мяняць

МЗС апусцілася ў афіцыйных каментарах на ўзровень мемаў

«Сакрэтнае амерыканскае апытанне». Прэс-сакратар МЗС заявіў, што 70% беларусаў хочуць, каб краінай кіраваў Лукашэнка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
36
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
27
01.04.2023
[Рэд. выдалена]
0
Гець маскавіцкіх совкоў з Беларусі/адказаць/
03.04.2023
Валентин Борисович Рыбаков (белор. Валянцін Барысавіч Рыбакоў; р. 1958, Томск) — белорусский дипломат, с 2017 года — постоянный представитель Республики Беларусь при Организации Объединённых Наций.
(Вікіпедыя)

ХАХАХАХАХ, як і 90% лукашыстаў - гэты "шчыры патрыёт Беларусі, які ведае, як жыці беларусам - нарадзіўся ў Томске.
хахаха
90% іх нарадзліася ў масковіі ці вучылася там.
І кажыце пасля гэтага, што ў нас не расейская акупацыя
0
Гець маскавіцкіх совкоў з Беларусі/адказаць/
03.04.2023
Гэты "прадстаўнік" выглядае як прапіты бомж-алкаш якому купілі касцюм
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031