Знайсці
31.03.2023 / 22:57РусŁacБел

Палітзняволенага Мікіту Емяльянава перавялі ў гродзенскую турму

Суд Ваўкавыскага раёна 22 сакавіка разгледзеў пытанне аб пераводзе палітвязня Мікіты Емяльянава ў папраўчую ўстанову іншага віду і змене ўмоў рэжыму. Як паведамляе канал «АЧК-Беларусь», Мікіту ўжо перавялі ў гродзенскую турму.

Мікіта Емяльянаў — актывіст анархісцкага руху, асуджаны яшчэ на пачатку 2020 года да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіту да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2022 годзе хлопца асудзілі на два гады калоніі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» і канчаткова прызначылі па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Са жніўня 2021 года Мікіту змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам больш, чым на сем месяцаў. Таксама паведамляецца, што яму блакуюць ліставанне і больш за 8 месяцаў не перадаюць са склада кнігі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера