Знайсці
01.04.2023 / 08:39РусŁacБел

У выніку расійскага абстрэлу Аўдзееўкі загінуў пяцімесячны хлопчык

У выніку расійскага абстрэлу Аўдзееўкі загінулі пяцімесячны хлопчык і яго бабуля, бацькі дзіцяці атрымалі раненні. Пра гэта заявіў кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка.

Наступствы ўдару па Аўдзееўцы 29 сакавіка 2023 года. Фота з тэлеграм-канала Андрэя Ермака

«Літаральна ўчора паліцэйскія ў чарговы раз угаворвалі маму малога падумаць пра сына і з'ехаць. Але, на жаль, нават жорсткая размова не прывяла да жаданага выніку. Жанчына чарговы раз наадрэз адмовілася з'ехаць у больш бяспечнае месца. А сёння адбылося непапраўнае», — напісаў Кірыленка, апублікаваўшы відэазапіс гутаркі з маці загінулага хлопчыка.

Расія абстрэл не каментавала.

Аўдзееўка знаходзіцца на лініі фронту, за 20 кіламетраў ад Данецка. Горад пастаянна абстрэльваюць, у ім не засталося ніводнага ацалелага будынка, заяўлялі нядаўна мясцовыя ўлады. Мірных жыхароў неаднаразова прасілі эвакуявацца.

Да поўнамаштабнага расійскага ўварвання ў Аўдзееўцы жылі больш за 30 тысяч чалавек, цяпер — менш за дзве тысячы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930