Знайсці
01.04.2023 / 12:52РусŁacБел

У Гродне прызначаны суд над вартаўніком дзіцячага садка, унесеным у спіс «тэрарыстаў»

У Гродненскім абласным судзе ў панядзелак пачнецца разгляд крымінальнай справы 53-гадовага вартаўніка дзіцячага садка Валянціна Дуброўшчыка, якога абвінавачваюць па некалькіх «экстрэмісцкіх» артыкулах, паведамляе «Вясна».

Валянцін Дуброўшчык

Судовы працэс прызначаны весці суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Пра затрыманне Дуброўшчыка праваабаронцам стала вядома 2 верасня 2022 года. Тады паведамлялася, што гродзенца абвінавачваюць у абразлівых каментарыях у дачыненні да Лукашэнкі, Караніка, а таксама расійскіх салдат, што ваююць ва Украіне.

Валянціна Дуброўшчыка абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368), у паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны са студзеня 2019 года па май 2021 года са свайго мабільнага тэлефона размясціў у Telegram паведамленні, у якіх даваў відавочна негатыўную ацэнку асобы кіраўніка дзяржавы, абвінавачваў яго ў здзяйсненні злачынстваў, а таксама публічна абражаў старшыню Цэнтрвыбаркама, для чаго выкарыстаў нецэнзурную лексіку.

Акрамя таго, праз інтэрнэт абвінавачаны заклікаў да ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, прымяненню гвалту да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, распальваў сацыяльную варожасць.

15 лютага прозвішча Дуброўшчыка з’явілася ў спісе «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», які перыядычна абнаўляе КДБ.

Вярхоўны Суд здзекліва перагледзеў прысуд двум фігурантам «справы Аўтуховіча»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера