Знайсці
01.04.2023 / 14:0919РусŁacБел

У Вільні спалілі аўтамабіль прарасійскага актывіста, які ў свой час чапляўся да беларусаў

У ноч на пятніцу ў Вільні быў падпалены аўтамабіль «Крайслер», які належыць сям'і прарасійскага актывіста Лаўрынаса Рагельскіса, піша Delfi.

Фота з фэйсбука Інгрыды Рагельскене

Паведамленне аб падпаленым на вул. Субачаўс аўтамабілі пажарныя атрымалі ў 02.13 ч. У паліцыю патэлефанавала жанчына, якую абудзіла полымя за акном.

«Жанчына ўбачыла, што гарыць аўтамабіль яе сям'і», — раскзала прадстаўніца паліцыі Юлія Самаракоўская.

«Калі прыехалі пажарныя, з-пад капота «Крайслер Вояджэр» ішоў дым, расплавілася пярэдняя частка.

Работніца Старога віленскага тэатра Інгрыда Рагельскене ў фэйсбуку напісала, што гэта яе аўтамабіль.

«Гэтай ноччу я засталася жывая. Выпадковасць — жывая, не згарэла і мая сям'я. Яны паспелі падпаліць толькі нашу машыну, якая стаяла пад акном кватэры», — пісала яна.

«Узнікае пытанне — за што? Элементарна, гэта класічны спосаб у Літве і ў блізкім замежжы — агнём караць усіх, пазначаных як «вата». За што чалавека, які лаяльны краіне, народу, які выконвае ўсе нормы маралі, які паважае і які прызнае свабоды цывілізаванага свету робяць адшчапенцам, ватнікам? Фактычна дастаткова таго, каб ваш член сям'і калісьці, гадоў сем таму быў згаданы ў нейкім дакуменце з пагрозамі нацбяспекі. Потым штогод Дзяржаўная служба бяспекі ў сваёй справаздачы згадвае яго і фактычна знішчае чалавека», — напісала Рагельскене.

Лаўрынас Рагельскіс вядомы сваімі прарасійскімі поглядамі і сантыментам да Лукашэнкі. У жніўні 2022 года ён паўстаў перад судом па абвінавачванні ў распальванні варожасці і апаганьванні мемарыяла ў памяць аб ахвярах беларускага пратэсту.

Чытайце таксама:

Прарасійскага актывіста судзяць у Вільні за кпіны з беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
98
Панылы сорам
6
Ха-ха
14
Ого
7
Сумна
9
Абуральна
14
0
Бывший студент/адказаць/
02.04.2023
Студент, не обязательно уважать Феликса Эдмундовича, чтобы у него учиться. С чего-то же и товарищ Феликс начинал. Как правило это был рекет и грабежи "буржуев" (таких как ты). Захват почтампа в Минске - до этого еще дорасти надо. А пока тренируемся "на кошках".
03.04.2023
[Рэд. выдалена]
03.04.2023
Студент, Ён першы пачаў, а яму адказалі, так што ўсе справядліва
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930