Знайсці
01.04.2023 / 19:216РусŁacБел

Расліны ў стане стрэсу выдаюць ультрагукавыя пстрычкі

Біёлагі з Тэль-Авіўскага ўніверсітэта выявілі, што таматы і тытунь у стане стрэсу выдаюць пэўныя гукі. Аўтары даследавання паставілі каля іх ультрагукавыя мікрафоны, і тое, што зафіксавала апаратура, назвалі «садаводчай ікаўкай».

Аказалася, што расліны, якія адчуваюць смагу, выдаюць каля 35 такіх пстрычак за гадзіну. А тыя, якіх падразалі каля сцябла, шумелі яшчэ больш.

Чалавек гэтыя гукі не чуе — яны занадта высокія. Але сабакі, мышы-палёўкі ці матылькі могуць іх адчуць на адлегласці да 5 м.

«Гэта адкрывае магчымасці для разумення раслін і можа аказаць значны ўплыў на сельскую гаспадарку», — пішуць аўтары.

Створаны алгарытм ужо ўмее пазнаваць расліны «па голасе» і адчувае розніцу паміж пстрычкамі тамата і тытуню.

Па словах біёлагаў, пакуль рана сцвярджаць, што расліны «крычаць або просяць дапамогі». Вядома толькі, што гэта інфарматыўныя гукі. Як менавіта яны робяцца, пакуль незразумела — магчыма, гэта бурбалкі ў тканках раслін ці нешта накшталт «рыпення суставаў».

Чытайце таксама:

Як амаладзіць старыя туі

Хочаце схавацца ад суседа і цікаўных вачэй? Гэтыя расліны вам дапамогуць

Як правільна абразаць гартэнзію. І чым яна можа быць карысная, акрамя хараства

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.04.2023
НН, амаль усюды гэтую навіну суправаджае цудоўнае відэа, дзе паказваеца як расліна "размаўляе". Што за праблема ўставіць гэтае відэа сюды ? Няўжо элементарная лянота ?
0
Жвір/адказаць/
01.04.2023
Усе гаспадыні размаўляюць з агуркамі, ім ёсьць аб чым пагаварыць, такім створаны сьвет.
0
кіса/адказаць/
02.04.2023
Стаciк, ну
а яны іх ядуць) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера