Знайсці
01.04.2023 / 22:1230РусŁacБел

Украінскі пасол не разумее, чым Лукашэнку не дагадзіла Украіна

Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім адрэагаваў вялікім пастом у фэйсбуку на ўчарашняе пасланне Лукашэнкі. Галоўнае, па словах Кізіма, чаго ён у гэтым выступленні не пачуў — хоць нейкага тлумачэння, навошта Беларусь увязалася ў вайну супраць Украіны на баку Расіі і якая для Беларусі ад гэтага выгада.

Ігар Кізім

«Што ж такога зрабілі Украіна і яе народ беларусам і кіраўніцтву Беларусі, якое чамусьці вырашыла, што ведае, як «будзе лепш» для ўкраінцаў, і падтрымала РФ? — задаецца пытаннем украінскі пасол. — 

Можа быць, Украіна забараняла беларускую мову, захоплівала беларускія землі, забараняла беларускую гісторыю, культуру і г. д.?»

І адразу пярэчыць тым, хто збіраўся б казаць пра тое, што Украіна нібыта праводзіла варожую палітыку і ўводзіла супраць рэжыму Лукашэнкі санкцыі. Іх з боку Украіны, падкрэслівае Кізім, не было нават пасля падзей 2020 года. Увогуле, першы пакет санкцый супраць лукашэнкаўскай Беларусі быў уведзены толькі ў лістападзе 2022-га, праз шмат месяцаў пасля ўварвання і як адказ на яго. Адзіная «санкцыя», якую ўвяла Украіна супраць Лукашэнкі да таго часу — толькі забарона на палёты пасля пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair, і тое гэта тычылася бяспекі палётаў і не ініцыятыва Украіны.

«Больш за тое, і гэта факт, у 2021 годзе двухбаковы тавараабарот пасля «кавіднага» 2020 года хутка аднавіўся і вырас да 6,3 млрд даляраў ЗША, а ў студзені-лютым 2022-га паказаў рост у 40% да 2021 года, што давала магчымасць казаць пра 7,5 млрд у гадавым вылічэнні», — прыводзіць лічбы Ігар Кізім.

То-бок, канстатуе пасол, Беларусь у выніку прынятага Лукашэнкам рашэння страціла прэміяльны ўкраінскі рынак у 5 млрд даляраў. Плюс да таго яна страціла магчымасць прэтэндаваць на ролю пасрэдніка і нават месца правядзення перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі. І не разумее, што ў выніку набыла.

Кізім звяртае ўвагу і на лагічныя супярэчнасці ў Лукашэнкавай прамове. Прынамсі, на тое, што ён сцвярджае пра гатоўнасць даць адпор любому, хто ступіць на беларускую тэрыторыю, але ў той жа час чамусьці адмаўляе ў гэтым самым праве Украіне, пры гэтым тут жа папракаючы апошнюю, што «ў 2014 годзе аддала «зялёным чалавечкам» Крым без адзінага стрэлу».

Урэшце, ён рашуча пярэчыць тэзісу Лукашэнкі пра нібыта «стомленасць ад вайны» і «нежаданне абодвух бакоў ваяваць», жаданне ў тым ліку і ўкраінцамі перамоў «без папярэдніх умоў» і г. д. Ва ўкраінскага народа матывацыя, паводле яго, якраз ёсць, бо «яны, у адрозненне ад расійскіх захопнікаў, вызваляюць свае часова акупаваныя тэрыторыі, ведаюць, за што яны ваююць, і ведаюць, як перамагчы ў гэтай вайне».

У сувязі з гэтым Кізіма «здзіўляе нежаданне беларускага вайскова-палітычнага кіраўніцтва нават праз год пасля пачатку т. зв. СВА бачыць гэтую відавочную ісціну і зразумець, што і каго яно падтрымлівае».

Сапраўдны ж план мірнага ўрэгулявання, паводле ўкраінскага пасла — гэта план «дзесяці крокаў» прэзідэнта Украіны, агучаны 15 лістапада мінулага года, які «не толькі аб спыненні вайны, але і аб выключэнні магчымасці паўтарэння падобных канфліктаў у будучыні і аб бяспецы для ўсіх у рэгіёне».

Чытайце таксама:

Няўпэўнена сказаў пра ядзерную зброю, але намякнуў на рэпрэсіі родзічаў «збеглых» — Карбалевіч

Лукашэнка: Расійскія войскі нас не захапілі, я іх сюды прывёў і імі кірую

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
не такі як ёсць/адказаць/
02.04.2023
Anatol Starkou, павялічвайце дозу, былая ўжо не дапамагае
0
Патрыёт /адказаць/
02.04.2023
Людзі бачылі гэтага чалавека на лукашысцкіх мерапрыемствах. Яму ня сорамна хадзіць да тых, хто даў адмашку на агрэсію з нашай тэрыторыі?
0
Вадзім/адказаць/
02.04.2023
лолкам,
> украинцы помогали в 90ых - тогда у невероятных было все хорошо - факт
я ў 90х быў. Было кепска. Нас лупілі. Дапамогі ня бачыў. Хлусіш, а не факт расказваеш.

> украина дала убежище тем, кто уехал из РБ - факт
Я зьехаў ва ўкраіну ў жніўні 20га лячыцца ад пабояў, украіне было на мяне пофіх, на звычайных падставах легалізоўваўся, дапамагалі асобныя людзі, майданаўцы. Сама украіна на мяне і маіх знаёмых болт забіла. Хлусіш, а не факт расказваеш.

Дарэчы ў 21м у польшчы - легалізацыя без праблем, медыцына, пасобіе. Так, палякі дапамаглі.

> украина воюет(!) с 2014 - как ее белорусы поддержали? никак
С 2014 даначу ЗСУ. Удзячнасьць атрымаў ад майданаўцаў, што мне дапамаглі. Ад самой Украіны ні нассяру ні дзякуй. Хлусіш, а не факт расказваеш.

> (те, кто воюет там - как-то не особо хотят иметь дело со светой,
Розныя ёсьць. Спытаўся б у Атама своечасова. Зараз ужо ня зможаш

> у которой путин мудрый)
Лука ў 2020м украінцам быў мудры, двое з трох пыталіся, што нам там не сядзелася і чаго мы на луку гонім.

> санкции ввел евросоюз и сша - сильно помогло? как подключение в ним украины в 2020 помогло бы, если местное население даже на забастовку не сподобилось?

> невероятные выбрали президентку, которая постоянно искала помощи в кремле - с какого перепуга им поддерживать ее, если уже есть такой же саша?
адзін раз сказала фразу, сатарючыся папярэдзіць уварванне. Кіеў луку сраку гадамі вылізвае і пакрыдзіўся на адну (!) фразу.

> украине надо, чтобы у саши было меньше поводов вступать в войну напрямую и плевать, что про это с дивана думают те, кто 26 лет спал
Я на мітынгах атрымоўваў гэтыя 26 гадоў. Ты іх не бачыў, то відаць сам і спаў.

> достань бревно из своего глаза, прежде чем искать соринки в чужих
добрая парада. Прыслухайся да яе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031