У Бранскай вобласці мабілізаваны ўзяў у закладнікі 10 вайскоўцаў, калі даведаўся, што на вайне загінулі яго родныя
Паводле інфармацыі «Базы», інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Плаўна. Там 35-гадовы мабілізаваны з Самарскай вобласці ўзяў у закладнікі трох афіцэраў і ад трох да пяці мабілізаваных у мясцовым доме культуры. Ён быў узброены аўтаматам, у яго былі гранаты, якія ён пагражаў прымяніць. Ніякіх патрабаванняў мужчына не выстаўляў.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР
Паводле «Базы», так мужчына адрэагаваў на паведамленне пра гібель сваіх пляменнікаў на вайне ва Украіне.
Паліцыя атачыла дом культуры і знайшла перагаворшчыка — з мабілізаваным паспрабаваў дамовіцца камандзір яго вайсковай часці. Праз гадзіну мабілізаваны адпусціў закладнікаў і здаўся.
Афіцыйнай інфармацыі аб інцыдэнце не было.






Знайшоўся школьнік, які прапаў учора вечарам
 1
Каментары
160
Кабета/адказаць02.04.2023
Нарэшце некаторыя пачалі разумець, што такое вайна
140
Ганьба/адказаць02.04.2023
Вось гэта чоткі рускі багатыр. Толькі не цягні з пагрозамі - прымяняй.
01
Максим Дизайнер/адказаць03.04.2023
Бедные люди.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Чмялі працуюць нават больш, чым мы думалі
 3
Фільм «II» рэжысёркі Улады Сяньковай можна паглядзець у анлайн-кінатэатры беларускага кіно Vodblisk
 1
Ва Украіне арыштавалі грамадзяніна Беларусі за перадачу інфармацыі аб падрыхтоўцы да абароны на мяжы
Экс-прэзідэнту Бразіліі далі восем гадоў турмы
 1
Мінчукоў запрашаюць на адкрыццё летняй тэрасы ў ФАЦ Машэрава. Абяцаюць шампанскае і прызы
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера