Знайсці
02.04.2023 / 16:132РусŁacБел

Паміж Вільняй і Коўнам запусцілі «велікодны» цягнік

Упрыгожаныя да свята цягнікі пачалі хадзіць 31 сакавіка. Пракаціцца ў іх можна да 16 красавіка.

Фота: madeinvilnius.lt

Велікодны цягнік LTG Link упрыгожваў прафесійны фларыст Мантас Петрушкявічус, піша madeinvilnius.lt. Ва ўзоры выкарыстаны народныя літоўскія матывы і кветкі.

Тарыфы на гэты цягнік, які ходзіць па маршруце Вільня — Коўна — Вільня, будуць звычайнымі.

Курсіруе ён штодня шэсць разоў на дзень, г. зн. тры разы ў бок Коўна і тры разы — у Вільню. У іншыя дні — 3-7, 11-12 і 14 красавіка — пасажыры змогуць выбіраць з васьмі рэйсаў на дзень.

Літоўскія цягнікі да свята ўпрыгожваюць не ўпершыню. Так, святочныя цягнікі да Калядаў прыцягнулі 43 тысячы пасажыраў, 9 тысяч з якіх ехалі на цягніку першы раз.

Чытайце таксама:

У Крыме збіраюцца да лета наладзіць чыгуначнае злучэнне з Беларуссю

Беларуская чыгунка запускае цягнік да Архангельска. Ехаць двое сутак

Аднаго брата забіў беларускі салдат, другога — украінскі. Крывавы Вялікдзень-1999 і што было пасля

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.04.2023
Якое дачыненьне гэтыя цягнікі маюць да Беларусі? А ў маёй вёсцы за мяжой да Вялікадня вогнішчы паляць, таксама аб гэтым напішыце?
4
антидизайнер/адказаць/сачыць
02.04.2023
каму вайна, а каму прыгожы цягнік...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031