Знайсці
16.04.2023 / 13:473РусŁacБел

«Суседства з заможнымі і культурнымі людзьмі». Якія катэджы з басейнам і лазняй прадаюцца ў ваколіцах Мінска

Паглядзелі, за колькі можна купіць катэджы з уласным басейнам і лазняй у радыусе пяці кіламетраў ад сталіцы. 

Часткова без аздаблення

Адзін з самых даступных варыянтаў з выстаўленых на продаж у ваколіцах сталіцы прадаецца ў Ждановічах.

Фота тут і далей: realt.by

Агульная плошча двухпавярховага дома — 331,4 м². Дом быў пабудаваны ў 2004 годзе, але цалкам гатовы для пражывання толькі першы паверх. Памяшканні на другім узроўні падрыхтаваныя пад аздабленне. Просяць за катэдж $177 000. 

Памер участка, на якім размешчаны дом, — 17 сотак. Зямля знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, што даволі рэдка для Беларусі.

На цокальным паверсе месціцца гараж на два аўтамабілі, саўна і басейн.

На ўчастку размешчаны вялікая альтанка і месца для барбекю, вальер для сабакі. Ад дома да цэнтра Мінска — 15 хвілін язды на аўто, пазначана ў апісанні.

Дом з гатовым бізнэсам

За 250 тысяч даляраў прадаецца дом з лазняй і басейнам у Ратамцы. Ён падрыхтаваны пад аздабленне.

У некаторых памяшканнях рамонт скончаны, таму дом можна назваць умоўна прыгодным для пражывання. Агульная плошча будынка — 257 м², жылая — 91 м². 

На ўчастку памерам 22 соткі выкананы ландшафтны дызайн, маецца альтанка і невялікая сажалка. 

На аб'екце за чвэрць мільёна даляраў ёсць гатовая лазня і басейн.

Але лазня і басейн — не галоўная фішка. У аб'яве пазначана, што гэта дом з гатовым бізнэсам. «Гараж на два аўтамабілі з двума пад'ёмнікамі абсталяваны пад СТА», — гаворыцца ў апісанні. Прадавец адзначае, што гатовы разглядаць розныя варыянты абмену.

«Суседства з заможнымі і культурнымі людзьмі»

Іншы дом з лазняй і басейнам прадаецца ўсяго за 1,5 кіламетра ад сталіцы ў пасёлку Драздова.

За дом 2002 года пабудовы агульнай плошчай 372,1 м² просяць 350 тысяч даляраў. Гаспадары адзначаюць, што дом месціцца на ціхім закрытым завулку.

З улікам падвальнага памяшкання дом мае чатыры ўзроўні. На апошнім узроўні зроблена зона для адпачынку і забаў. Апроч більярднага стала, там ёсць аэрахакей і масажнае крэсла.

Таксама ў гэтым доме ёсць басейн, лазня і спартыўная зала. Памер участка — 18 сотак.

На ўчастку, апроч асноўнага дома з прыбудаваным гаражом, месціцца двухпавярховы гасцявы домік з бруса. 

Прадавец адзначае, што па суседстве жывуць заможныя і культурныя людзі.

«Шыкоўны катэдж»

За 555 тысяч прадаецца катэдж у Валяр'янаве, што за 2 кіламетры ад Мінска. Прадавец называе яго шыкоўным.

Дом быў узведзены ў 2003 годзе. Яго агульная плошча складае больш за 400 «квадратаў». Жылая — 255,5 м². На ўчастку памерам 12 сотак выкананы ландшафтны дызайн. Маецца гараж на два аўтамабілі з рознымі заездамі.

Дом цалкам гатовы для пражывання, прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай. «Утульны камфартабельны катэдж. Абстаноўка ў сучасным вытанчаным стылі», — апісваюць яго гаспадары.

На падвальным узроўні знаходзіцца лазня, басейн і зона для адпачынку. 

Пакоі з вентыляцыяй і кандыцыянерамі

Яшчэ адзін катэдж для аматараў папарыцца таксама знаходзіцца ў Валяр'янаве. Просяць за яго амаль 600 тысяч даляраў.

Дом за $599 950 мае даволі незвычайныя формы. Агульная плошча будынка 2009 года пабудовы крыху большая за 200 метраў, жылая — 112,4 м².

У доме выкананы рамонт з высакаякасных імпартных матэрыялаў. Мэбля для кухні з бытавой тэхнікай і стальніцы з натуральнага каменю. Італьянскія міжпакаёвыя дзверы. Лесвіца на другі паверх і поручні выкананы з дубу, гаворыцца ў апісанні да аб'екта.

У доме маецца лазня, басейн, пакой для адпачынку і стол для гульні ў настольны тэніс.

Ва ўсіх пакоях праведзена вентыляцыя, у доме ўсталявана адразу некалькі кандыцыянераў. 

VIP-комплекс для жыцця і бізнэсу

За 890 тысяч даляраў за пяць кіламетраў ад МКАД у пасёлку Вопытны прадаецца катэдж, які прадавец называе нічым іншым, як VIP-комплексам для жыцця і бізнэсу.

Агульная плошча асноўнага будынка амаль 300 м², месціцца ён на ўчастку памерам 23 соткі. На ўчастку выкананы ландшафтны дызайн з дэкаратыўнымі насаджэннямі і сажалкай з сістэмай рэцыркуляцыі вады.

Побач з домам пабудаваны лазневы комплекс. Адна лазня з басейнам і электрапечкай, а другая — з хамамам і печкай на дровах, таксама на вуліцы маецца джакузі PolarSpa.

Прадавец адзначае, што лазневы комплекс можна здаваць у арэнду. 

Чытайце таксама: 

У Новай Баравой прэзентавалі новы квартал са свяцільнямі і дываном у двары. Што з цэнамі?

Сучасныя лецішчы каля Мінска. Як выглядаюць і колькі каштуюць

Ажно трэць кватэр у Мінску прадаецца па даверанасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
16.04.2023
У яким састаянии быу архитэктар гэтых катэджау кали ен их праектавау?? Нейки смурод
0
ЯНКА/адказаць/
16.04.2023
😱 Я кукішэю ад гэткіх коштаў! Ды яны на парадак ніжэйшыя, да прыкладу, чым у Мск.
0
ЯНКА/адказаць/
17.04.2023
ром, гэта катэджы. А палацыкі болей дыстынктоўныя, з статуя́мі, калёнамі й мудрагелістымі дахамі. Мяне ж болей дзівяць колькіпавярховыя спаруды на маленькую сям'ю, якія не абсталяваныя ліфтом. Згубіў у «хатцы» шкарпэтку ці штосьці больш карыснае й насіся на другі-трэці паверх угору й уніз, покуль не зьнясілісься й не паляжаш. 😢
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера