Знайсці
2
Gorliwy Litwin/адказаць/
14.04.2023
Няўжо прычына незразумелая? Пайшоў бо ён Рускі Чалавек, як і ягоныя адзінаверцы з РПЦ, ваяваць за Святую Русь, якую з усіх бакоў акружаюць супастаты. Лаціняне, таласакраты, буржуі і іншая контра. Вунь і манахіні са Свята-Елісавецінскага манастыра пішуць лісты і адпраўляюць пасылкі Рускім Воінам, каб забівалі больш украінцаў. А па святах вакол манастыра ўсе вуліцы запружаныя машынамі - з'язжаюцца беларусы каб паболей тым манахіням ахвяраваць. Таму што таксама Рускія Людзі. І сэрцы іхнія - с Лемяшонкам, з Пуціным, з Прыгожыным, з усёй Руссю, супраць супастатаў. Ісполать!
19
Жвір/адказаць/
14.04.2023
Gorliwy Litwin, а ты да кожнага ў пашпарт зазірнуў ? Гарантуеш ? І што яны менавіта на вайну свае паднашэньні манашкам перадалі таксама гарантуеш ? Вынікае, што чалавек вінаваты ў тым, што ён праваслаўны ?
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
14.04.2023
Жвір, чалавекі вінаватыя як мініму у сваёй агрэсіўнай недалёкасці. Нават многія хамячкі і вожыкі, з тых што больш кемлівыя, і тыя ведаюць хто такі Лемяшонак і ягоная банда. Але паства свята-елісавецінская або не  хоча гэтага ведаць, або ведае і свядома выбірае Рускі Крымінальна-Фашысцкі Свет. У зэкаў жа таксама купалы з крыжамі наколатыя. Таму для іх так лагічна завербавацца у вагнераўцы і адкупаць свае грахі супраць Рускай Дзяржавы, забіваючы яе ворагаў. 
7
Жвір/адказаць/
15.04.2023
Gorliwy Litwin, не абагульняй. Гэта адзінае, на сёньня, што адрозьнівае цябе ад цывілізаванага чалавека, бальшавіцкае стаўленьне да пытаньня й бачаньне сітуацыі. Паўтараю, вазьмі сябе ў рукі й не абагульняй. Канечне, калі ты адмыслова ня ставіш менавіта такой мэты, маючы нейкі рахунак да беларускага народа, які сілкуе тваю жоўць да яго.
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
15.04.2023
Жвір,па-мойму, ўменне рабіць абагульненні гэта прыкмета навуковага мыслення. Табліца Мендзелеева або законы Ньютана або законы Мендэля ў генетыцы з'явіліся менавіта таму што ўважлівыя людзі назіралі і рабілі абагульненні. Дык а што можна сказаць пра многія тысячы паствы Лемяшонка, калі яна проста як рой пчол абляпляюць гэта ісцінна-русскі манастыр? што ў іх у галаве? і хто яны? калі не самыя звычайныя "незадумлівыя" Рускія Людзі?
7
не такі як ёсць/адказаць/
14.04.2023
Прычына простая і зразумелая: пакуль ты размаўляеш па-руску і з’яўляешся носьбітам рускай культуры і гісторыі, ты застаешся рускім, хоць многія беларусы і баяцца сабе ў гэтым поызнацца. Гэта праблема нашай краіны. Справа ў тым што беларусаў у ёй няшмат, а рускіх са знаам якасці багата
9
Жвір/адказаць/
14.04.2023
не такі як ёсць, тут і этнічных рускіх заваліся. Цягам савецкага часу ўсё беларускае вынішчалася, асіміляцыя ішла, як бура. Цягам праўленьня Лукашэнкі ў Беларусь паналезла расейцаў ня менш. Таму ня трэба ўсё мяшаць у кучу, Гарлівы сьвядома гэта робіць, бо гісторыю ведае, таму ў яго гэта не памылка, а сьвядомы ўкід, не вядзіце я на ягонае лайно.
2
Небеларус/адказаць/
15.04.2023
Жвір, вынішчалася не бела-рускае, а ўсё, што зьвязвала наш народ з лацінскай цывілізацыяй, з ВКЛ і Рэччу Паспалітай. Бела-рускае ж , православное, наадварот працьвітала і працьвітае. Вунь і лукашэнкаўская партыя ўзяла назву "Белая Русь". З чаго б гэта?
2
Жвір/адказаць/
15.04.2023
Небеларус, я разумею вашую думку, нават збольшага яе падтрымаю, бо яна не супярэчыць маім словам. А так, давайце трымацца сучасных рэаліяў.
0
Рустам/адказаць/
14.04.2023
[Рэд. выдалена]
1
Студент/адказаць/
14.04.2023
[Рэд. выдалена]
0
вось/адказаць/
14.04.2023
зомбi яны такія, слухаюць фашыстскiя перадачы салаўeў ды скабеяў розных, а потым скок да д'ябла
0
Простая праўда /адказаць/
14.04.2023
Максім Логвінаў больш не можа быць дыяканам. Каноны Праваслаўнае Царквы забараняюць япіскапам, сьвятарам і дыяканам займацца ваеннай дзейнасьцю, гвалтам і кровапраліцьцем: «Калі які-небудзь япіскап, або сьвятар, або дыякан займаецца вайсковымі справамі й жадае адначасова займаць грамадзянскую й сьвятую пасаду, няхай ён будзе скінуты» (Канон Сьвятых Апосталаў 38).
0
Беларуская прымаўка/адказаць/
14.04.2023
Анелам ляцеў, а чортам сеў
15.04.2023
очень вас прошу перестаньте называть их святарами, это слово предполагает святость ... используйте  слова нейтральнее - православный каплан , поп  
15.04.2023
и вообще, офицер ФСБ это тоже офицер и без проблем может воевать, не мешайте ему выполнять присягу , а то что вы ходили к нему молиться и исповедоваться , это только должно заставить вас задуматься  и больше никогда не повтарить такую глупость...райкомы КПСС  не исчезли - они стали назваться церквями ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера