Знайсці
17.04.2023 / 21:0624РусŁacБел

Чаму пеніс мае форму грыба? Навукоўцы знайшлі прычыну

Мужчыны нямала разважаюць і нават часам перажываюць наконт памеру свайго члена, але мала хто з іх ведае, чаму ён мае такую форму, якую мае.

Малады белы грыб. Фота: Wikimedia Commons

Аказваецца, існуе прычына, па якой пеніс мае грыбападобную выпукласць. Дзякуючы такой форме, ён дзейнічае як насос, і гэта мела эвалюцыйнае значэнне.

Прафесар Гордан Гэлап са State University of New York у 2003 годзе ўзначаліў групу навукоўцаў для вывучэння анатоміі чалавечага пеніса, піша брытанскае выданне The Sun.

Каманда прафесара Гэлапа звярнула ўвагу, што грыбападобнасць мужчынскага інструмента прыводзіць да таго, што пры ягоным руху ў похве яе сценкі ачышчаюцца, прычым такім чынам, што ён, нібы помпа, ссоўвае ўсё ўніз. У тым ліку і сперму папярэдняга мужчыны, калі ён быў.

Навукоўцы схіліліся да гіпотэзы, што на ранейшых этапах эвалюцыі чалавека, калі сэксуальнае жыццё было яшчэ неўпарадкаваным, перавагу мелі тыя мужчыны, чый пеніс спраўней выдаляў сперму сапернікаў. Тэорыя наколькі ж шалёная, настолькі і простая: у першабытным чалавечым статку па сутнасці, перамагаў той самец, чыя сперма выйгравала падчас апладнення партнёркі і працягвала род. Самцы з грыбападобным членам у гэтым сэнсе мелі перавагу перад самцамі, орган якіх такой формы не меў. Яны замянялі чужую сперму ўласнай.

Навукоўцы праверылі сваю тэорыю ў лабараторыі з латэксным пенісам і штучнымі похвамі. Для заменніка спермы яны замяшалі крухмал. Выявілася, што «рабро» вакол верхняй часткі чэлеса здольнае «вычэрпваць» больш за 90 адсоткаў заменніка спермы ўсяго за адзін штуршок.

Прафесар Гэлап тлумачыць: «Мы мяркуем, што ў выніку канкурэнцыі за бацькоўства ў мужчын развіліся пенісы з унікальнай канфігурацыяй, якія выцясняюць сперму, пакінутую іншымі мужчынамі».

Калега прафесара Гэлапа, Рэбека Берч, дадае: «Даўжэйшы пеніс быў бы не толькі перавагай для дастаўкі спермы ў менш даступную частку похвы, але, запаўняючы і рассоўваючы похву, ён таксама дапамагаў і спрыяў выцясненню спермы, пакінутай іншымі самцамі, максімізуючы такім чынам магчымасць бацькоўства».

Даследаванне было апублікаванае ў Journal of Evolutionary Psychology. Хаця апісаная тэорыя можа прапаноўваць магчымую прычыну эвалюцыі гэтага важнага органа, відавочна яна не грае важнай ролі для мужчын у нашы дні, калі людзі жывуць сем'ямі.

Якія яшчэ існуюць формы пеніса?

Вы здзівіцеся, але іх існуе мноства. Няма стандартнай формы і не існуе такога эталона, які павінен лічыцца нармальным або ненармальным. Таму — хоць большасць і будзе ўяўляць сабой розныя варыяцыі формы грыба — пры гэтым яны могуць мець мноства адрозненняў.

Чытайце таксама:

Чаму сярод беларусак шмат моцных жанчын і па якіх прычынах ім бывае складана знайсці партнёра?

Заняткі ёгай узмацняюць мужчын у ложку — даследаванне

Гасцявы шлюб і шматмужняя жонка: дзіўныя сямейныя адносіны

Сямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
26.04.2023
Цефеид, возможно - пенис, как и аппендикс (что кстати созвучно) это какая-то лишняя деталь?
0
Так думаю/адказаць/
02.11.2023
Цефеид, там яшчэ напісана, што "па вобразу і падабенству"...
0
Так думаю/адказаць/
02.11.2023
Мужык Хамсы, старая прымаўка ж такая: "хто АПОШНІ, той і тата"...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера