Знайсці
16.04.2023 / 13:451РусŁacБел

Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко «пра надзённае» — пра дзіцячыя сопелькі

Нашанівец і цудоўны дзіцячы паэт Андрэй Скурко даслаў свайму сыну Тамашу верш, як піша Паўліна Скурко, «пра надзённае».

Сопелькі

З неба дожджыкі ліліся
І скакалі кропелькі,
А ў носе завяліся
Ад прастуды сопелькі.

Моцна-моцна носам дзьму
І сапу, і чхаю.
Сем* насовак я вазьму —
Сопелькі смаркаю.

Добра, што насы ў нас
Не як хобат у слана:
Каб раслі ў нас хобаты,
Нажылі б мы клопаты!

(Можна меркаваць,
Слон і збег у Афрыку,
Каб уратаваць
Хобат свой ад насмарку.)

* сто насовак я вазьму?:) — каментарый Паўліны.

Адрас для лістоў Андрэю:

Скурко Андрэй Генадзевіч, атрад 7, Слаўгарадская шаша, 183, папраўчая калонія №15, 212013, п/а Вейна, г. Магілёў.

Чытайце таксама:

«Не плакаць, не смяяцца, а разумець і рабіць». Гэты беларускі раман Андрэй Скурко раіць прачытаць усім

«Крот метро ўпадабаў, праязны сабе прыдбаў…» Новы мультверш Андрэя Скурко

«Як у пана мухамора ў лесе здарылася гора…» Новы мультверш Андрэя Скурко

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
16.04.2023
а вершы робяцца лепш)
вось і з гумарам
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера