Знайсці
09.11.2009 / 19:105РусŁacБел

N.R.M. перапыняе маўчанне

Гурт Лявона Вольскага быў адзіным са спісу забароненых выканаўцаў, хто не скарыстаўся магчымасцю выступаць пасля сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта. І вось пасля паўзы, што цягнулася каля году...

Гурт Лявона Вольскага быў адзіным са спісу забароненых выканаўцаў, хто не скарыстаўся магчымасцю выступаць пасля сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта. І вось пасля паўзы, што цягнулася з год, N.R.M. выступаюць у Мінску. Нагода — 15-годдзе гурта.

Пасля таго, як у Адміністрацыі прэзідэнта рокерам паабяцалі зняць усе забароны, гурт N.R.M. практычна знік з музычнага далягляду і адмаўляўся ад удзелу ў канцэртах і фестывалях на тэрыторыі Беларусі. Самі музыкі тлумачылі гэта тым, што ўзялі творчы адпачынак. «Трэба вытрымаць паўзу. Тры гады нельга было граць, а цяпер гэта нават заахвочваецца. Думаю, што, наадварот, у гэтай сытуацыі трэба крышачку памаўчаць ды падумаць», — прызнаўся Вольскі ў адным з сваіх інтэрв’ю. За гэты час гурт сабраўся ўсяго некалькі разоў і тое дзеля канцэртаў па-за межамі краіны.

І вось музыкі прынялі рашэнне даць вялікі канцэрт — у канцэртнай залі «Мінск» 17 снежня. Гэта будзе першы іх выступ за гэты год у сталіцы. Нагода — 15 годдзе N.R.M., якое вырашана справіць акустычным канцэртам. Лявон Вольскі прызнаецца, што такі камерны фармат яму больш да спадобы, бо мае больш хатнюю атмасферу, дае магчымасці для імправізацыі ды і наогул атмасфера на такіх выступах больш добразычлівая.

***

17 снежня ў КЗ «Мінск» гурт N.R.M. з праграмай «Вялікі акустычны калядны канцэрт». Пачатак — 19.00. Квіткі ад 20 да 45 тыс. Даведка і замова квіткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадскі 280 15 10, а таксама праз сайт soundline.by. Уладальнікі першых 100 квіткоў, замоўленых праз сайт, атрымліваюць у падарунак рарытэтны CD.

Сяргей Нятрэба, udf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930