Знайсці
19.04.2023 / 11:53РусŁacБел

Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко — пра ветлівасць. І ён карысны для трэніроўкі вымаўлення

Нашанівец, палітвязень і цудоўны дзіцячы паэт Андрэй Скурко даслаў свайму сыну Тамашу новы верш, як піша Паўліна Скурко, «у працяг «Сопелек» і на трэніроўку літары «Ч».

Ілюстрацыі штучнага інтэлекту, але скора будуць і цудоўнага сапраўднага мастака, піша Паўліна Скурко

Чхае мыш і чхае кот, 
Чхаюць леў і бегемот.
Чхае заяц у траве,
Чхае кожны чалавек.

З поля, з лесу, з-за ракі
Часам чуецца: «Апчхі!»
Мусім мы такой парою
У адказ жадаць здароўя.

Адрас для лістоў Андрэю:

Скурко Андрэй Генадзевіч, атрад 7, Слаўгарадская шаша, 183, папраўчая калонія №15, 212013, п/а Вейна, г. Магілёў.

Чытайце таксама:

«Не плакаць, не смяяцца, а разумець і рабіць». Гэты беларускі раман Андрэй Скурко раіць прачытаць усім

«Крот метро ўпадабаў, праязны сабе прыдбаў…» Новы мультверш Андрэя Скурко

«Як у пана мухамора ў лесе здарылася гора…» Новы мультверш Андрэя Скурко

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930