Знайсці
22.04.2023 / 17:215РусŁacБел

«Страціўшы высокае становішча, ён захаваў сумленне, павагу і месца ў гісторыі». За што мы шануем уладыку Арцемія

Гісторык Аляксандр Пашкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку выказаўся пра гістарычную ролю былога гродзенскага архіепіскапа Арцемія, вестка пра смерць якога прыйшла сёння.

Уладыка Арцемій у 2020 годзе на практыцы паспрабаваў увасобіць ідэальны вобраз той Царквы, якой яна, на думку, я мяркую, вельмі многіх, павінна быць.

Найбольш каштоўным і ўражальным гэта было ў тым ліку і таму, што акурат ад іерархаў той Царквы, да якой належаў ён, такога мала хто чакаў — згодніцкая пазіцыя іншых епіскапаў выглядала куды больш прадказальнай, чаканай і нават у пэўным сэнсе натуральнай.

Калегі Арцемія зрабілі тады і робяць усё ад іх залежнае цяпер, каб давесці, што ўвасоблены ім вобраз Царквы — памылковы і шкодны, што насамрэч яна зусім не такая. І старанні іх небеспаспяховыя, трэба сказаць. Але архіепіскапа Арцемія гэта ўжо не тычыцца.

Ён у пераломны час зрабіў свой свядомы асабісты выбар і, самае галоўнае, — ад яго не адступіўся ды годна датрымаў да канца. Страціўшы высокае становішча, захаваў сумленне, павагу да сябе з боку нават зусім не рэлігійнай часткі грамадства і, што таксама немалаважна, месца ў гісторыі.

Такая налепка з цытатай архіепіскапа Арцемія вісела ў адным з мінскіх ліфтаў вясной 2021 года 

Думаю, для яго асабіста апошняе таксама было вельмі важным. З нешматлікіх інтэрв'ю, дадзеных ужо пасля адхілення, гэта добра відаць.

Ды ён нават і прамым тэкстам казаў: «Не важны пачатак, важны канец. Госпадзе, як хочацца памерці, каб не было сорамна, што я святар!»

І яму гэта несумненна ўдалося. Вечная памяць!

Чытайце таксама:

«Усё, што спушчана зверху, — усё святое». Архіепіскап Арцемій раскрыў, чаму стаў непажаданым для РПЦ

Былы архіепіскап Гродзенскі Арцемій: Як хочацца памерці так, каб не было сорамна, што я святар!

Архіепіскап гродзенскі — настаўнікам: «Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
39
Абуральна
6
7
сьльшьком мало ь/адказаць/
23.04.2023
Простая праўда , вы прапусьцілі "ь" у слове "гераізм"
0
Вывучыце сваю граматыку/адказаць/
23.04.2023
сьльшьком мало ь, Ніякай «ь» у слове «гераізм» няма — ні ў клясычным беларускім правапісе тарашкевіцы, ні ў савецкім скажэньні беларускага правапісу й вымаўленьня. 
23.04.2023
"скажэньні беларускага правапісу й вымаўленьня"
угу. я бачю,баценька,
жонку сваю вычыця.
а не мяне.фірштэйн¿
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/315128"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930