Знайсці
23.04.2023 / 21:5919РусŁacБел

Зелянкоўская — драма з Міхалком, «Анастасія Слуцкая», Тарзан і сустрэча з Лукашэнкам

Гераіня новага выпуску ТОК — вядомая актрыса Святлана Зелянкоўская. У 2003 годзе, пасля выхаду беларускага фільма «Анастасія Слуцкая», Святлана прачнулася знакамітай. Але мала хто ведае, што хутка пасля прэм’еры маладая смелая актрыса трапіла ў апалу, калі спачатку адмовілася дарыць кветкі Лукашэнку, а пасля выступіла ў падтрымку беларускай мовы.

Святлана Зелянкоўская. Кадр з відэа

17 гадоў Святлана аддала Купалаўскаму тэатру, дзе была зоркай. Аднак у 2016 годзе, калі актрыса пераехала ў Кіеў услед за мужам Сяргеем Міхалком, яе жыццё крута змянілася.

Мы сустрэліся са Святланай у Варшаве, дзе яна сёння жыве з дачкой. Іх шляхі з Міхалком разышліся, цяпер кожны ідзе сваёй дарогай. Пра каханне і расстанне, пра сям’ю і дзяцей, пра маці, якая аддавала Святлане ўсю сябе, і бацьку, якога ўпершыню пабачыла ў 26 гадоў. Пра Украіну, здымкі і заробкі, паездку на лімузіне па ранішнім Мінску, якую падарылі купалаўцы, і многае іншае — у вялікім інтэрв’ю ТОК. 

00:00 — вырвана з кантэксту,

00:55 — пра 1990-я, «Госціцу», Пазняка і Лукашэнку,

04:13 — пра 2010 год і сыход Міхалка ў падполле,

07:05 — пра мацярынства пасля 40 гадоў і дзяцей,

11:44 — пра каханне і расстанне з Міхалком,

24:42 — як прачнулася вядомай пасля выхаду фільма «Анастасія Слуцкая»,

25:26 — як адмовілася дарыць Лукашэнку кветкі, і што было пасля,

33:56 — пра Генадзя Давыдзьку і Тарзана,

36:07 — пра «Беларусьфільм» і грошы,

37:17 — пра Курэйчыка і Веру Палякову,

39:08 — пра расійскія серыялы і нацыянальнае кіно,

41:28 — пра жарсць у фільме «Акупацыя. Містэрыі»,

44:00 — пра маму і дзяцінства,

48:43 — любімая роля ў Купалаўскім,

52:02 — пра першага мужа і раманы, якія пачынаюцца на сцэне,

54:35 — як купалаўцы падарылі паездку на лімузіне па ранішнім Мінску,

58:22 — пра Латушку і штрэйкбрэхераў у Купалаўскім,

1:00:51 — пра сустрэчу з бацькам упершыню ў 26 гадоў,

1:08:14 — пра пераезд ва Украіну і вайну,

1:12:09 — пра здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі»,

1:14:29 — пра радыкальныя звароты Міхалка да беларусаў,

1:15:42 — пра Варшаву і набор у тэатральную студыю «Зялёнае святло»,

1:19:08 — БЛІЦ. Ціханоўская ці Пазняк, Алексіевіч ці Быкаў, «Ляпісы» ці «Брута».

Запісвайцеся ў тэатр-студыю Святланы Зелянкоўскай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Олег/адказаць/
24.04.2023
[Рэд. выдалена]
2
Максим Дизайнер/адказаць/
24.04.2023
В смысле - саморазвитие спорт и путешествия - это для быдла, которое любит смотреть ютупчик, раз в неделю бегать вокруг своей загазованной помойки, и жрать, ходить и и хера не делать(путешествия), которое не знает, чем в жизни заняться от скуки тупизны.
0
просто мама/адказаць/
24.04.2023
А для меня не понятно, как можно было забрать детей у мамы. Если почитать более ранние интервью Светланы, она заботливая и любящая мать. В Минске занималась развитием малыша, потом в Киеве говорила что больше занимается детками и тд. И тут папа с новой женой забирают детей. Выглядит так, что забирают смысл жизнь ее последних лет...Возможно есть какие то объяснения, но без них все выглядит очень мутно...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера