Знайсці
24.04.2023 / 15:502РусŁacБел

У Мінску здаюць памяшканні ў арэнду задарма, але іх мала хто хоча браць

У Мінску ў прадпрымальнікаў ёсць магчымасць узяць некаторыя аб'екты ў арэнду пад бязвыплатнае карыстанне, расказала агенцтва «Мінск-Навіны». Але попыт на такое невысокі — за 5 гадоў малы і сярэдні бізнэс узяў у бясплатную арэнду толькі 24 бясплатныя памяшканні.

Цяпер у горадзе прапануюць 55 ізаляваных памяшканняў у арэнду, плаціць за якія прадпрымальніку не прыйдзецца. Але ёсць іншае важнае абавязацельства — стварэнне працоўных месцаў.

«У бязвыплатнае карыстанне можа быць аддадзена нерухомая маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці Мінска, а таксама гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) належыць гораду», — расказала начальніца аддзела па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці камітэта «Мінскгармаёмасць» Галіна Арціменя.

Звычайна такія аб'екты не выкарыстоўваюцца, і ў будучыні ў балансатрымальнікаў на іх таксама няма ніякіх планаў. Часцей за ўсё задарма ў арэнду прапануюць памяшканні ў падвалах, цокальных паверхах жылых дамоў. Выкарыстоўваць іх можна пад розныя мэты: галоўнае, каб не было парушэнняў санітарных і супрацьпажарных нормаў.

У той жа час, па інфармацыі Камітэта дзяржаўнай маёмасці Мінгарвыканкама, у 2018-2022 гадах было прынята толькі 24 рашэнні аб перадачы памяшкання ў арэнду задарма. Агульная плошча такіх аб'ектаў — амаль 3,3 тысячы квадратных метраў, за карыстанне імі створана 99 працоўных месцаў.

Спіс з даступнымі аб'ектамі штомесяц абнаўляецца на сайце Мінгарвыканкама і ў адзінай інфармацыйнай базе дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. Тут жа можна даведацца падрабязней пра стан такіх памяшканняў. Нярэдка ёсць іншыя ўмовы «ў нагрузку»: напрыклад, зрабіць рамонт, распрацаваць праект, устанавіць ахоўна-пажарную сігналізацыю, лічыльнікі. Усе работы праводзяцца за кошт сродкаў арандатара без наступнай кампенсацыі выдаткаў. 

Чытайце таксама:

Ці можна вывесці дачу ў індывідуальную жыллёвую забудову і як не памыліцца з выбарам лецішча

На продаж у мінскай Грушаўцы выставілі вялікі катэдж — былое пасольства

Урад вызначыў спіс паселішчаў і садовых таварыстваў, дзе нельга будзе купіць участак зямлі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
0
Пячэ й гняце, а бухло ня лезе ўжо/адказаць/
24.04.2023
Мне просто это приснилось, что когда-то родился и жил в этом городе. Это куда-то улетело, с огромной скоростью, что даже памяти не угнаться. Вот фото, но там пусто...
25.04.2023
Što za zakon ad 1 studzienia 2023 hoda? Nisdzie pra takj niama ŭzhadki.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930