Знайсці
25.04.2023 / 20:0020РусŁacБел

«Толку ад маралі, якая не вызваляе людзей?» Былы дыпламат Мацукевіч заклікае да перамоў з Лукашэнкам

Былы дыпламат Павел Мацукевіч у інтэрв'ю ютуб-каналу «Жыццё — маліна» паразважаў на тэму санкцый і таго, як вызваляць палітвязняў. Не ўсе былыя вязні з ім пагадзіліся.

Павел Мацукевіч. Кадр з відэа «Жыццё — маліна»

Былы дыпламат лічыць, што санкцыі як інструмент ціску на Лукашэнку неэфэктыўныя. Пакуль ёсць Расія, якая беларускія ўлады падтрымлівае, грошы будуць. І цярпець будзе не рэжым, а людзі.

«2020 год стаў магчымы таму, што людзі сталі жыць лепш. Іх стала цікавіць не толькі чарка-шкварка, заробак, адпачынак — іх зацікавілі правы, магчымасць галасаваць і рэалізаваць свой выбар. Цяпер мы вяртаемся ў сітуацыю, калі праз пагаршэнне эканамічнай сітуацыі людзі ў краіне будуць больш думаць пра заробак, як не страціць працу, а не пра тое, як змяніць жыццё да лепшага».

Мацукевіч лічыць, што магла б спрацаваць стачка на заводах, калі б яна была ў 2020-м, але яе не здарылася.

Ён пагаджаецца з тэзісам, што Лукашэнка разумее толькі мову сілы, але санкцыі ў якасці такой сілы ён не разглядае, бо яны не надта па ім б'юць.

Перамовы з Захадам Мацукевіч вобразна акрэслівае, як стол, які накрыты сурвэткай. Ён лічыць, што Лукашэнка да іх гатовы — інакш бы ён не стаў гаварыць з былым канцлерам Германіі Ангелай Меркель, калі тая тэлефанавала ў разгар міграцыйнага крызісу, і прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам пасля пачатку вайны.

«Ядзерная зброя можа стаць нагодай, каб прысесці за перамоўны стол. У яго з'яўляецца моцны аргумент, можна зноў спекуляваць на тэме вываду ядзернай зброі», — разважае Мацукевіч пра Лукашэнку.

Былы дыпламат заўважае: добра, калі ёсць іншая мадэль паводзінаў апроч перамоў, каб вызваліць палітвязняў. Але ён яе пакуль не бачыў у дзеянні.

«Калі мы застаемся такія ў белых пальчатках і будзем далей разважаць пра мараль — ну людзі будуць сядзець далей. Толку ад маралі, якая не вызваляе людзей, для мяне няма», — кажа ён.

«Назавіце гэта як заўгодна, але калі выйдуць на волю людзі, я буду рады», — дадае Мацукевіч.

Ён згодны, што гарантый пры перамовах з Лукашэнкам няма, але трэба сыходзіць з такой сітуацыі. Такое ўжо спрацоўвала, прыводзіць ён аргумент.

Яго словы не ўсе падзяляюць. Блогер і былы палітвязень Аляксандр Кабанаў у фэйсбуку запісаў адказ Мацукевічу, дзе абурыўся яго пазіцыяй.

«Увесь поспех, усё дасягненне тых перамоў — гэта менавіта тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі»,

сказаў Кабанаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28
0
Змагацца коштам вязняў крута/адказаць/
26.04.2023
Чалавнк прапаноўвае сапраўды нешта канрэтнае для вызвалення людзей, а што прапануюць ціхія? Выходзіць на пікеты ў Вільнях і Варшавах, яны эта называюць змаганнем. Меў рацыя дзядзька Зянон калі казаў пра палітычную імпатэнцыю беларусаў.
5
Мойша/адказаць/
27.04.2023
Усе цалкам слушна і па тэме. Вядома "змагарам" на захадзе падабаецца гуляцца ў беглых "рэвалюцыянераў" але як людзям тут у Беларусі ім пофіг.
0
Карыстач/адказаць/
30.04.2023
Не мараль вызваляе людзей, а узброены супраціў і іншая смяротная небяспека для захопніка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930