Знайсці
26.04.2023 / 16:175РусŁacБел

У Мінску заўважылі незвычайную для Беларусі машыну ФОТА

Рэдкі трыцыкл Polaris Slingshot SL трапіў у аб'ектыў супрацоўніка выдання Tochka.by. Па словах уладальніка тэхнічнага сродку, гэта нібыта адзіны трыцыкл гэтага вытворцы, зарэгістраваны ў Беларусі. 

Фота: Tochka.by

Для таго, каб перасоўвацца на «Рагатцы» (менавіта так перакладаецца Slingshot), патрэбна катэгорыя «А», транспартны сродак зарэгістраваны як матацыкл. Пры гэтым пілот і пасажыр размяшчаюцца ўнутры сталёвай прасторавай рамы і прышпіленыя трохкропкавымі рамянямі бяспекі.

Фота: Tochka.by

Як сцвярджае ўладальнік, пад дном трыцыкла ўсталяваны поўны камплект абарон, што ў тэорыі дазваляе выкарыстоўваць Slingshot нават як пазадарожнік. Не кажучы пра тое, што ім можна карыстацца на дарогах агульнага карыстання. Але ездзіць на ім можна толькі ў шлеме. Сядзенне і салон у гэтым тэхнічным сродку воданепранікальныя.

Фота: Tochka.by

Рухавік у гэтага цуду тэхнікі размяшчаецца спераду, яго аб'ём 2,4 літра, магутнасць — 173 конскія сілы. Маса трыцыкла — 783 кілаграма. Максімальная хуткасць вызначаная як 200 км/г, разгон з 0 да 100 па пашпарце займае 4,5 секунды, але на практыцы гэтага дабіцца цяжка.

Чытайце таксама:

Паўднёвая Карэя забараніла ўвоз у Беларусь аўтамабіляў, даражэйшых за $50 тысяч

Lada паказала свой першы электрамабіль. Яго будуюць на базе Dacia Logan MCV родам з 2006 года

Як адрозніваюцца цэны на новыя аўто ў Еўропе і Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
0
26.04.2023
Рабяты жывут… эта вам не польскага пана батрачыть
0
love F1❤️/адказаць/
26.04.2023
вітеК с дубаі прыкаціў.
0
ЯНКА/адказаць/
27.04.2023
Эффект Даннинга — Крюгера, з вамі ўсё ў парадку? Згодна в вашым няўцямным допісам, падобна, што не. Паўтару, у наш час трыцыкал ніяк ня можа быць цудам тэхнікі. Па-другое, так, я нярэдка бачу тутака трыцыклы, але й кіроўцы, і пасажыр, як сьлед, у іх без шаломаў. Дык прычым тутака РБ, ТС, АНТ і БТ, што невылечна заселі ў вашай галаве? :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031