Знайсці
26.04.2023 / 22:581РусŁacБел

Што рабіць прадпрымальнікам, на якіх цісне рэжым? Разважае прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой

Яўген Буры кажа, што да іх звярталіся бізнэсоўцы, у якіх улады патрабавалі «выкуп». 

«Калі ёсць небяспека, то перш за ўсё варта клапаціцца пра сябе, сваю сям'ю, бізнэс і сваіх супрацоўнікаў. Гэта самае галоўнае — астатняе потым. Ёсць сітуацыі, калі трэба проста зафіксаваць страты і рэлакавацца — прадаваць маёмасць, калі яна яшчэ ёсць. Хаця б за нейкі кошт, — падзяліўся Буры развагамі з «Нашай Нівай» падчас ІІ Беларускага бізнэс-форуму ў Вільні. —

Увогуле такія кейсы заўсёды вельмі індывідуальныя. Але лічу, што перш за ўсё трэба шукаць выйсце, каб застацца на свабодзе. Гэта галоўнае. 

Трэба разумець, што ніякай супрацы з рэжымам лепш не мець увогуле. Ніякіх гарантый ад рэжыму ўжо не існуе.

Гэта нават залежыць не ад палітычных поглядаў, якіх прытрымліваецца тая ці іншая кампанія ці яе кіраўнік, а ад патрэбаў так званай дзяржавы і тэрарыстычнага рэжыму. Ніякае супрацоўніцтва з рэжымам не можа гарантаваць бяспеку.

Мы раім зрабіць візы, каб мець магчымасць хутка выехаць з краіны». 

Ён дадае, што бізнэс з кейсамі, калі патрабавалі «выкуп», да Асацыяцыі звяртаўся, многія бізнэс страцілі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5
12
БоніМ/адказаць/
26.04.2023
І што ж гэта за бізнэсы такія? Можа, назваў бы прэзыдэнт сямейнага падраду АВВА, які нават простую канфэрэнцыю праводзіць на гранты?

Калі сапраўды хтосьці страціў там бізнэс, можа і заслужылі таго, бо маўчаць у трапачку нават пра сваё закрыццё? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930