Знайсці
26.04.2023 / 22:073РусŁacБел

З чэрвеня большасць еўрапейцаў спыняць працу з Беларуссю па «Зялёнай карце»

Беларускае бюро па транспартным страхаванні (ББТС) і страхавыя кампаніі папярэджваюць пра тое, што з 1 чэрвеня 2023 года больш за 30 еўрапейскіх краін спыняюць узаемаадносіны з Беларуссю ў міжнароднай сістэме страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў «Зялёная карта».

Фота ілюстрацыйнае

Краіны, з якімі такія ўзаемаадносіны будуць больш немагчымыя — усе дзяржавы Еўрасаюза, а таксама Ісландыя, Нарвегія, Швейцарыя і Вялікабрытанія.

«У сувязі з гэтым дамовы страхавання «Зялёная карта» з тэрыторыяй дзеяння гэтых краін могуць заключацца пры ўмове, што заканчэнне тэрміну іх дзеяння не перавышае 31 мая 2023 года», — гаворыцца на сайце ББТС.

Дамовы страхавання, заключаныя на тэрмін, які перавышае гэтую дату, будуць аўтаматычна спыненыя 31 мая ў 23 гадзіны 59 хвілін.

«З 1 чэрвеня ўладальнікі транспартных сродкаў пры паездках за межы Рэспублікі Беларусь павінны будуць заключаць дамову памежнага страхавання на тэрыторыі краіны ўезду», — адзначаецца ў паведамленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Кій /адказаць/
26.04.2023
Ну, карта гэтая даўно ўжо не зялёная. Але кепская навіна, перасячэньне мяжы пэўна будзе займаць больш часу. Я апошні раз пры ўездзе ў Беларусь страціў 2 гадзіны, а вяртаючыся дамоў - 4.
27.04.2023
НН, так а если есть страховка годовая в Польше, то можно нормально ехать? Или это дополнительная страховка? Поясните пожалуйста
0
Максим Дизайнер/адказаць/
01.05.2023
Кій

Какого дамоу. Нет у тебя дома, патриот колбасный
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930