Знайсці
28.04.2023 / 07:315РусŁacБел

«Беларусьфільм» пачаў здымкі блокбастара паводле рамана Караткевіча

У чацвер Нацыянальная бібліятэка ператварылася ў вялікую кінапляцоўку. Тут пачаліся здымкі новага фільма пад працоўнай назвай «Чорны замак». Гістарычны блокбастар рыхтуюць па матывах аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча, паведамляе СТБ.

Скрыншот відэа СТБ

«Да гэтай ідэі мы даўно падступаліся, разглядалі розныя сцэнары нашых класікаў, разглядалі, што можа быць цікава, як можа быць прапанавана гледачу. І ўрэшце прапанова Глеба Шпрыгава, нашага партнёра, ён жа і аўтар сцэнара. У выніку перамоў мы прыйшлі да меркавання, што гэты праект сапраўды будзе цікавы гледачу, вельмі важны для нашай краіны і мае актуальнасць і цяпер», — кажа гендырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карчэўскі.

У цэнтры сюжэту — малады прафесар Антон Косміч, які нечаканым чынам быў уцягнуты ў вір дэтэктыўна-містычных падзей XVII стагоддзя. Яму трэба будзе разгадаць таямніцу мінулых тысячагоддзяў. Частка падзей фільма перанесена ў цяперашнія рэаліі.

Аўтар сцэнара Глеб Шпрыгаў расказвае наступнае: 

«Атрымалася, мне здаецца, зрабіць версію, у якой тыя пяць часавых пластоў, якія існуюць у сцэнары, зведзены да двух. І адзін з іх — гэта наш час. Таму што мне падалося, што сама кніга не старэе, яна досыць сучасная. І мне было цікава ўбачыць гэта ў нашых рэаліях, з нашымі героямі, з маладымі людзьмі. І другая задача — тое, што мы першапачаткова хацелі зрабіць кіно для кінатэатральнага пракату, а гэта азначае, што галоўная аўдыторыя там ад 12 да 35 гадоў. І, вядома, гэтым людзям цікава глядзець пра сябе».

На «Беларусьфільме» ўжо здымалі карціну паводле рамана Караткевіча. Гістарычны дэтэктыў выйшаў на экраны ў 1984 годзе. Тады ўсе натурныя здымкі прайшлі за межамі краіны.

Гэтым разам здымаць будуць у Беларусі. Маршрут пабудаваны з трох дзясяткаў лакацый. У кадры пакажуць многія архітэктурныя помнікі: касцёл Святой Веранікі ў вёсцы Селішча, сядзібу Чапскіх у Прылуках, Мірскі замак.

Выхад фільма запланаваны на наступны год.

Чытайце таксама:

Пра што серыял BEEF («Грызня»), які ўсе называюць крутым?

Ева Грын і Венсан Касель ззяюць у новым серыяле пра спецагентаў

Дык глядзець ці не? Разбіраемся, чаго чакаць ад скандальнага серыяла пра «Песняроў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
28.04.2023
Калі фільм выйдзе, дык будзе яшчэ круцейшы й нацыянальнейшы чым Анастасія Слуцкая
а пакуль што, канешне, Анастэйша руллз
0
Анемпадист/адказаць/
28.04.2023
Gorliwy Litwin, без тебя ничего национального и быть не может. Ты сам национальный из всех возможных национальных ;)
0
Национальный читатель/адказаць/
28.04.2023
Kind , до Караткевича вообще никто не дорос и недорастёт. Он только для внутреннего употребления.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930