Знайсці
29.04.2023 / 11:2013РусŁacБел

У Расіі знялі рэмейк беларускага фільма «У жніўні 44-га» Міхаіла Пташука

У ролі нямецкага дыверсанта — Аляксей Краўчанка, які зняўся ў юнацтве ў фільме «Ідзі і глядзі» пра трагедыю спаленых беларускіх вёсак.

Аляксей Краўчанка зняўся ў ролі нямецкага дыверсанта. Фота kp.ru

У Расіі напярэдадні Дня Перамогі выйдзе шматсерыйны фільм «Аперацыя «Нёман», зняты паводле рамана Уладзіміра Багамолава «Момант ісціны. У жніўні сорак чацвёртага». Гэта не першая экранізацыя рамана Уладзіміра Багамолава. У 2001 годзе на экран выйшла стужка беларускага рэжысёра Міхаіла Пташука «У жніўні 44-га…», — нагадвае «Камсамольская праўда».

У фільме Пташука ролю дыверсанта Мішчанкі, які са сваёй групай спрабуе перашкодзіць вырашальнаму наступу савецкіх войскаў, сыграў Аляксандр Балуеў. А ў новым расійскім фільме «Аперацыя «Нёман» роля нямецкага дыверсанта дасталася Аляксею Краўчанку. На прэзентацыі фільма ў Маскоўскім музеі Перамогі на Паклоннай гары акцёр распавёў пра тое, як данесці да маладога пакалення разуменне ўсяго жаху вайны.

— Каб зразумець гэты жах, дастаткова адзін раз пабываць у Хатыні. Я шмат разоў быў у гэтай беларускай вёсцы. Перадаць словамі гэтыя эмоцыі нельга, туды трэба з'ездзіць і ўсё зразумець самому, — сказаў акцёр.

Ён згадаў, што першы раз пабываў у Хатыні ў 13 гадоў, калі рыхтаваўся да здымак у фільме Элема Клімава «Ідзі і глядзі».

— Хадзіў адзін, мне ніхто нічога не тлумачыў, Я проста глядзеў, — падзяліўся Аляксей.

Фільм «Ідзі і глядзі» выйшаў у 1985 годзе, да 40-годдзя Перамогі. У яго аснову ляглі творы беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча «Хатынская аповесць», «Партызаны», «Карнікі» і дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі…», напісаная Адамовічам сумесна з Янкам Брылём і Уладзімірам Калеснікам. «Ідзі і глядзі» — гэта бязлітасны і шакуючы фільм пра злачынствы, якія чынілі фашысты на акупаванай тэрыторыі. Аляксей Краўчанка сыграў у ім галоўную ролю — падлетка Флёры, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай аперацыі.

Чытаць таксама:

«Беларусьфільм» пачаў здымкі блокбастара паводле рамана Караткевіча

Серыял Netflix «Царыца Клеапатра» выклікаў абурэнне ў Егіпце. І вось чаму

«Госця з будучыні» для новага пакалення. Выйшаў першы трэйлер фільма «Сто гадоў таму наперад»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Бревна в российском глазу не видишь?/адказаць/
30.04.2023
Таня, в Москве. Посмотри на их современную военную форму. Она же с третьего рейха скопировав вплоть до знаков различия на петлицах. У них даже парадная форма почты России мало отличается от формы СС
0
Железный Дровосек /адказаць/
30.04.2023
Так за постсовковое время русские ничего и не смогли сгенерировать,только и цепляются за старые песни о главном,вся эстетика,образ мыслей—все на этом заточено,и самый вкусный пломбир,и недоымпэрыя,и коляски на параде в виде карикатуры на т-34.Это очень показательно—ничто,буквально ничто ,кроме совка,не может вырасти в современной орде.Абсолютно безнадёжная и бездарная конгломерация.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
05.05.2023
Железный Дровосек

Съезди погляди, чем занимаются целыми днями коренные люксембуржцы. Будешь удивлен, что там может вырасти, если в Брюсселе станок отключат.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера