Знайсці
30.04.2023 / 16:294РусŁacБел

Маналог ваўчаняці. Новы дзіцячы верш ад Андрэя Скурко

Жонка палітвязня Андрэя Скурко Паўліна перадала сваім падпісчыкам у інстаграме «мілы нядзельны прывет» — новы дзіцячы вершык мужа, адрасаваны найперш сыну Тамашыку, але, вядома, і іншым дзеткам таксама.

Верш напісаны на паштоўцы з выявай ваўчаняці ў лесе. Верагодна, гэтая выява і натхніла паэта на творчасць.

Маналог ваўчаняці

Дзе падзеліся сябры?
Ціха неяк у бары.

Барсукі, відаць, паснулі.
Заяц з’ехаў да бабулі.

А мядзведзік гаспадарыць
І з малін варэнне варыць… 

З кім бы гэта пагуляць?
Можа, хвост падаганяць?

Чытайце таксама:

Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко — пра ветлівасць. І ён карысны для трэніроўкі вымаўлення

Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко «пра надзённае» — пра дзіцячыя сопелькі

«Не плакаць, не смяяцца, а разумець і рабіць». Гэты беларускі раман Андрэй Скурко раіць прачытаць усім

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
3
бар"Суки"/адказаць/
30.04.2023
Можа, хвост падаганяць?

ага )

і будзе яму наэшце шчасце )
1
выдалена-выдалена/адказаць/
30.04.2023
[Рэд. выдалена]
0
Удзячны беларус /адказаць/
01.05.2023
Дзякуй, Андрэй, за гумар і гуманнаьсць, нягледзячы на ​​краты й несправядлівае пакараньне. Нізкі паклон!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930