Знайсці
01.05.2023 / 21:3819РусŁacБел

Гурневіч: Некаторых абурае прысутнасць Тамары Эйдэльман у беларускіх СМІ, а я лічу гэтую прысутнасць вельмі карыснай

У фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч разважае наконт частай дыскусіі — ці запрашаць расійскіх экспертаў у беларускія медыя.

Тамара Эйдэльман. Кадр з інтэрв'ю «Радыё Свабода»

«Некаторых абурае прысутнасць расейскай папулярызатаркі гісторыі Тамары Эйдэльман у беларускіх СМІ. А я лічу гэтую прысутнасць вельмі карыснай. Як і іншых падобных асобаў з Расеі», — піша журналіст у фэйсбуку.

Ён тлумачыць, што, на яго думку, гэта карысна не толькі беларусам.

«Відавочна, што сёння такія людзі, як яна, пачалі звяртаць асаблівую ўвагу на адметнасць народаў постсаўка і іх адрознасць ад Расеі. Час прымусіў рэфлексаваць і адкрыць іншую перспектыву погляду.

І чым больш такія людзі будуць чуць нас, чым больш мы будзем камунікаваць і фармуляваць свой пункт погляду, тым больш пісьменна яны будуць пераказваць яго сваёй аўдыторыі. А ў Эйдэльман яна мільённая. Яе глядзяць самыя адукаваныя расейцы, якія таксама фармулююць сэнсы. Яны да сёння пра нас нічога не ведаюць, апрача бульбы і трактароў.

У нас ніколі ніхто сур’ёзна не працаваў з грамадскай думкай нават у Расеі ці Украіне, не кажучы пра Захад. Напісаць кнігу ці зняць ролік — гэта яшчэ не праца з мэтавай групай. Людзей трэба зацікавіць. І Эйдэльман можа агучваць шырокай аўдыторыі патрэбныя нам рэчы, каб яны замацоўваліся ў галовах суседзяў. Прынамсі з’яўляецца шанец. Ёсць, вядома ж, і альтэрнатыва — марыць пра развал Расеі і нічога не рабіць. Але нават калі яна разваліцца (хвілінка летуценняў), то людзі там застануцца тыя ж. У нас ніколі не было сур’ёзнай мяккай сілы ў распаўсюджванні сваёй гісторыі, дык чаму б не карыстацца кожнай магчымасцю?» — прыводзіць аргумент Дзмітрый Гурневіч.

Ён згадвае, як сам нядаўна правёў тыдзень у кампаніі людзей з розных краін і не змог прыгадаць добры падручнік па гісторыі Беларусі на англійскай ці іншых папулярных мовах, калі тыя папрасілі параіць.

«Мы белая пляма, і ў многім — па ўласнай віне. Крыўдзімся, калі людзі блытаюць нас з расейцамі або блытаюць Беларусь з Белізам. У нас ніколі не было think tank'у ці нейкай інстытуцыі, якая б папулярызавала нашу гісторыю і культуру ў свеце, на розных мовах. Такія функцыі выконвалі і выконваюць многія з нас ці нейкія дробныя арганізацыі, у якіх іншыя мэты.

Але час сёння такі, які прымушае працаваць па-іншаму. А калі трапляецца нешта чужое, як Эйдэльман, якое можа нам спрыяць, трэба рабіць з такіх людзей сваіх саюзнікаў, а не хэйціць за відавочна не наўмысныя агаворкі. Любы каэфіцыент карыснага дзеяння лепшы, чым нуль», — падсумоўвае Дзмітрый Гурневіч.

Чытайце таксама:

Мусаліні і Лукашэнка: падабенстваў больш, чым можна было б падумаць

Лінгвіст расказаў расійскай аўдыторыі пра ментальнасць беларусаў з дапамогай дванаццаці слоў. Не ўсе з іх літаратурныя

Хто быў прататыпам цыніка Куторгі з «Пінскай шляхты»? Магчыма, эталонны заходнерус

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.05.2023
Чаму так?, А ў вас з таго страшныя духоўныя перажыванні?
0
Філолух/адказаць/
04.05.2023
Магдэбурскае права, сейм, Статус, Пушкін сілкаваў свой талент беларускім фальклорам. Ягоная няня Арына Радзівонаўна родам з Беларусі і цешыла малога аматара слова казкамі і ішсім астатнім, на што была сама багатая. Пушкінскі "Узнік" ( сижу за решеткой в темнице сырой вскормленный на воле орёл молодой.....) гэта пераклад магілёўскага турэмнага фальклору, пра што ёсць невялічкае даследаванне Максіма Багдановіча. Лермантаў М.Ю. маё сваяцкія сувязі з Наталляй Арсенневай, хоць там для нас нічога цікавага. На маю думку менавіта тая расейская Арсеннева ўзгадавала змрочную, амаль сацыяльную асобу ў разумнагаа таленавітага хлопчыка. Нам,як і астатнія у свету з Пушкіна і Лермантава на вялікай карысці няма, але для Расеі гэта значныя лакальныя фігуры. Хай там ў сябе ставяць ім помнікі. Нам не трэба.
0
Філолух/адказаць/
04.05.2023
Магдэбурскае права, сейм, Статус, "вялікая Расія" сама не ганарыцца Лермантавым, Лесковым, абмінае самае цікавае з Пушкіна. Урэшце, як і усіх іншых, што прадказвалі нігілізм і бесаўшчыну , у якую ўсё больш увальвалася масковія
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера