Знайсці
04.05.2023 / 23:3115РусŁacБел

Ложак у пярэднім пакоі, а ў прыбіральні — шкляная перагародка. У «Мінск-Свеце» для сям'і праграмістаў зрабілі такую кватэру

Выданне CityDog.io апісала праект адметнай кватэры, рэалізаваны ў ЖК «Мінск-Свет». Усе работы скончылі ў 2023 годзе, і кватэра адразу прадаецца: заказчыкі з'ехалі ў іншую краіну, так і не паспеўшы пажыць у новай прасторы.

Заказчыкі: маладая пара айцішнікаў, якія прыйшлі яшчэ на стадыі выбару кватэры

Як распавядаюць дызайнеры Кацярына і Аляксей, да іх звярнулася маладая пара, якая працуе ў сферы IT і графічнага дызайну. Прычым прыйшлі яны яшчэ на стадыі выбару жылля, каб, зыходзячы з бюджэту і асноўных патрабаванняў, спецыялісты дапамаглі ім выбраць адпаведнае памяшканне.

«У іх быў адразу зададзены бюджэт для кватэры, і інтуітыўна яны разумелі, якія функцыянальныя зоны ім патрэбныя абавязкова, а ад чаго яны гатовыя адмовіцца.

Абсалютна дакладна можна сказаць, што заказчыкі хацелі стварыць прастору для новага жыцця, месца для пачуццяў і эмоцый. Пры гэтым жыллё мусіла быць чыстым і ў меру лаканічным.

Зыходзячы з усіх пажаданняў і патрабаванняў, мы прапрацавалі розныя сцэнарыі жыцця ў плане выгод і, перабраўшы некалькі варыянтаў, спыніліся на студыі ў 46 «квадратаў».

Нягледзячы на невялікую плошчу, мы разумелі, што ў гэтай кватэры зможам рэалізаваць усё неабходнае і стварыць натхняльную прастору, дзе хочацца тварыць, паліць свечкі, піць віно і проста жыць».

Чаму выбралі менавіта гэтую кватэру? На 22-м паверсе ты як быццам вышэй за мітусню

«Фактар, які адыграў вырашальную ролю пры выбары прасторы, стала яе размяшчэнне на 22-м паверсе. У вялікіх панарамных вокнах адкрываюцца цудоўныя віды: горад, вечныя плыні машын, якія некуды спяшаюцца — а ты заўсёды вышэйшы за гэтую мітусню. У туманныя дні і зусім здаецца, што лунаеш дзесьці ў аблоках.

Першапачаткова пусты квадрат памяшкання праявіў свае лепшыя бакі: уразлівай прыгажосці бетонныя сцены ў спалучэнні з блокам і бетоннай столлю мы вырашылі не чапаць — а гісторыю расказваць ужо вакол іх».

Планіроўка: ёсць толькі адна дадатковая сцяна, астатняе падзялялі мэбляй

Першапачаткова кватэра была студыяй — такой і засталася. Дызайнеры толькі дадалі адну асобна пастаўленую Г-падобную блокавую сцяну, а астатнія зоны ўтварыліся пры дапамозе шкла або мэблі.

Пры гэтым амаль уся мэбля ў праекце — кастамная. Яе заказвалі спецыяльна для гэтай кватэры неабходных памераў, каб задзейнічаць кожны сантыметр прасторы, але адначасова з гэтым захаваць адчуванне паветра.

Пярэдні пакой: шафы, люстэрка са столікам, гульня святла і колеру

У пярэднім пакоі размясціліся розныя паводле функцыяналу шафы, адкрытыя і закрытыя скрыні, гаплікі. Тут жа ёсць і зручнае люстэрка з паўкруглым столікам для ключоў і аксесуараў.

«Ужо з гэтага пункту можна адразу заўважыць гульню святла і колеру ад шкляных перагародак. Пяшчотнае адценне зялёнага плаўна «зацякае» на столь, утвараючы мяккі, ненадакучлівы падзел зон — гэты эфект добра прыкметны з гасцёўні.

Часта фарба ў зоне пярэдняга пакоя — не самае практычнае рашэнне, таму дызайнеры спецыяльна завялі частку керамаграніту і на плоскасць сцяны, стварыўшы адбіўку матэрыялаў. Мяжой паміж двума аздабленнямі стаў графічны металічны паясок».

Пярэдні пакой

Гардэробная з боку пярэдняга пакоя

Спальня: паміж пярэднім пакоем і гасцёўняй са скрынямі для захоўвання ў подыуме

Улічваючы невялікую плошчу кватэры, заказчыкі першапачаткова нават не разлічвалі на паўнавартаснае спальнае месца і гатовыя былі задавольвацца раскладной канапай. Дызайнерам жа ўдалося спланаваць прастору так, каб без лішніх ахвяр размясціць і ложак з добрым матрацам. А ў подыуме яшчэ і дадатковыя скрыні для захоўвання дадалі.

Спальнае месца

«А каб гэтую прыватную зону можна было аддзяліць ад агульнай прасторы кухні-гасцёўні, мы дадалі паміж імі мяккі тэкстыль з поўным блэкаўтам. Таму калі хтосьці адзін заседзіцца за камп'ютарам да ночы або ўстане крыху раней, каб прыгатаваць сняданак, другі зможа спакойна даспаць».

Кухня-гасцёўня: без верхніх шафак і са «схаванай» тэхнікай

Агульная прастора кухні-гасцёўні займае практычна ўсю плошчу кватэры. Візуальна памяшканне падзелена на 2 часткі: зона гасцёўні і кухні-сталовай. У кухонным гарнітуры дызайнеры адмовіліся ад верхніх шафак, дзякуючы чаму гэтая зона не выглядае зусім «тэхнічнай» і ўтварае суцэльную прастору з гасцёўняй. А за высокімі фанернымі фасадамі схавалі ўсё неабходнае: убудаваны халадзільнік, гаспадарчы блок з пральнай машынай, прасавальнай дошкай і дадатковымі месцамі для захоўвання адзення.

«Вугальныя фільтры ў паўастраўной выцяжцы дазволілі адмовіцца ад вентыляцыйнай магістралі, пакінуўшы вышыню столяў усюды максімальна роднай», — прызнаюцца дызайнеры.

Санвузел: усё схавана, але ўсё ёсць

«У санвузле хацелася мець прастору для бытавой хіміі, але не гарадзіць шафы, захаваўшы монаколер сцен. На шчасце, над інсталяцыяй, як гэта часта бывае, хапіла прасторы для труб камунікацый.

Вялікую колькасць паліц схавалі пад лючком у памер пліткі. А яшчэ санвузел аказаўся максімальна сакавітым у канцэнтрацыі святла і багатым на святлопрапускальныя плоскасці: тут ёсць і матавыя шклаблокі ў зоне душавой, і шкляная ўваходная група, выкананая ў дыхраічным шкленні».

Санвузел

«Прадбачачы пытанне, як жыць са шкляной перагародкай у прыбіральні, адказваем: яна працуе як экран. На столі ўздоўж шкла прадугледжаны карніз, дзе з'явіцца лесіруючы тэкстыль».

Асноўная ідэя: шмат яркіх колераў і натуральнага святла

Задачай нумар адзін для дызайнераў было захаванне як мага большай колькасці натуральнага святла ў кватэры. Для гэтага выкарыстоўвалі святлопразрыстыя дыхраічныя перагародкі і шклаблокі, якія як быццам нават узмацняюць тыя светлавыя патокі, якія сюды далятаюць.

Лоджыя

«Мы не стрымлівалі сябе ў каляровых рашэннях: упэўненымі мазкамі колер увайшоў праз прадметы інтэр'еру, мэблю, тэкстыль, плітку, адкрытую праводку. Карціны беларускага мастака Сяргея Савіча перадаюць унутранае светаадчуванне, дапаўняючы прастору сюжэтам.

На лоджыі, аддзеленай прыёмам калорблокінгу — выдатная пазіцыя для назірання за жыццём горада з панарамай, якая адкрываецца. Самая цёмная колеравая палітра, пры гэтым самае светлае памяшканне».

Чытайце таксама:

Лавіце 13 годных серыялаў, якія вышлі ў мінулым месяцы. Для тых, хто шукае, што паглядзець на вялікія выхадныя

«З той пары я не давяраю сваёй маме». Беларусы розных узростаў — пра тое, якую фразу з дзяцінства яны памятаюць да гэтай пары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
29
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
6
0
Улад/адказаць/
05.05.2023
Апошнім часам, калі бачу на Onliner прапановы продажу новай сучаснай хаты-палаца ці моднай кватэры, заўважаю такую прыкмету: як толькі людзі пабудуюць "дом мары" ці зробяць супер-пупер-дызайн кватэры "для жыцця" - дык адразу "мы вымушаны з'ехаць, таму прадаем" :) Мары, яны такія ... :)))
0
куда приводят мечты.../адказаць/
05.05.2023
вось таму я даўно-даўно ўжо не мару ні пра што...
а ў дзяцінстве ж такая летуценніца была...
0
Анёлак/адказаць/
06.05.2023
Непрыгожа і зусім ня ўтульна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930