Знайсці
06.05.2023 / 20:332РусŁacБел

Навукоўцы NASA здабылі кісларод з імітацыі месяцовага грунту

Касмічнае агенцтва спадзяецца, што будучыя астранаўты змогуць выкарыстоўваць гэтую тэхналогію для доўгатэрміновага жыцця на Месяцы ў рамках праграмы Artemis.

Ілюстрацыйная выява: vecteezy

НАСА зрабіла вялікі крок наперад на шляху ўстанаўлення чалавечай прысутнасці на Месяцы, здабыўшы кісларод з імітацыі месяцовага грунту ва ўмовах, падобных да навакольнага асяроддзя Месяца. Падчас нядаўняга выпрабавання ў Johnson Space Center у Х'юстане навукоўцы ўпершыню змаглі вырабіць у вакуумным асяроддзі кісларод з грунту, абвясціла касмічнае агенцтва.

Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што рэгаліт (іншая назва месяцовага (і не толькі) грунту) змяшчае злучэнні, якія патэнцыйна могуць быць выкарыстаныя для вытворчасці кіслароду з дапамогай сонечнага выпраменьвання, тлумачыць Gizmodo. Каб праверыць гэта, каманда навукоўцаў стварыла дробназярністы грунт для мадэлявання рэгаліту.

Выкарыстоўваючы магутны лазер, які імітаваў цяпло ад канцэнтратара сонечнай энергіі (які падобны да павелічальнай лінзы), каманда расплавіла аналаг рэгаліту. Пасля таго, як грунт быў нагрэты, навукоўцы выявілі вокіс вугляроду з дапамогай спецыяльнага прыбора MSolo, які быў адмыслова распрацаваны для пошуку вады на Месяцы.

Выпрабаванне было праведзена ў спецыяльнай сферычнай камеры, вядомай як брудная цеплавая вакуумная камера. Сам працэс награвання грунту і здабычы кіслароду адбываўся ўнутры вуглетэрмічнага рэактара — прылады, у якой выкарыстоўваюцца высокія тэмпературы для вытворчасці вокісу вугляроду або дыяксіду вугляроду на Зямлі. Такія рэактары выкарыстоўваюцца, напрыклад, пры вытворчасці сонечных батарэй і сталі. Цяпер жа рэактар ​​быў упершыню выкарыстаны ўнутры вакуумнай камеры ва ўмовах, набліжаных да месяцовых, і гэта дало магчымы доказ таго, што ён сапраўды можа працаваць у месяцовым асяроддзі.

Кіраўнік праекта і старшы інжынер NASA распавёў, што тэхналогія штогод можа вырабляць кісларод вагой у некалькі разоў большай за ўласную. Гэта мае дапамагчы падтрымліваць месцы пражывання на Месяцы для будучых астранаўтаў, у той час як NASA і іншыя касмічныя агенцтвы імкнуцца да ўстойлівай прысутнасці на паверхні спадарожніка Зямлі і вакол яго.

Чытайце таксама:

4G-інтэрнэт павінен з’явіцца на Месяцы да канца гэтага года

Ракета з касмічнымі памідорамі і інкубатарам ёгуртаў адправілася на МКС

Бывае раз на 10 000 гадоў. Астраномы ашаломленыя самым яркім усплёскам гама-прамянёў у гісторыі назіранняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
6
Примус/адказаць/
06.05.2023
Лухта.
1
Біягумус/адказаць/
07.05.2023
Якая неадназначная навіна. Хутка чалавекі загадзяць яшчэ і месяц.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930