Знайсці
11.05.2023 / 09:2111РусŁacБел

На беразе возера прадаецца незвычайны бізнэс — «месца сілы» для ёгі, стаяння на цвіках і рэлаксу

На беразе возера ў Віцебскай вобласці прадаецца незвычайны аб'ект нерухомасці. Гэта не катэдж, не сядзіба, не хатка ў вёсцы, а цэлы рэтрыт-цэнтр. Новых уладальнікаў чакаюць футурыстычныя купальныя пабудовы для круглагадовага пражывання, шатры, месяцовы пірс, а таксама касмічныя арт-аб'екты. Пра тое, што гэта за «месца духоўнай сілы», і колькі яно каштуе, расказвае realt.by.

Знаходзіцца рэтрыт-цэнтр пад назвай Rapanui place у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, у вёсцы Белая Царква. Гэты населены пункт вядомы тым, што ўлетку тут праводзіцца музычны фэст SPRAVA. Галоўная славутасць вёскі знаходзіцца на паўвостраве, акружаным Чарэйскім возерам — менавіта тут размясцілася Траецкая царква. Адлегласць ад Мінска складае 163 кіламетры.

У аб'яве паведамляецца, што праект быў запушчаны ў 2021 годзе і за мінулы час вырас ад намётавага лагера да паўнавартаснага ўладкаванага комплексу для правядзення рэтрытаў. У інстаграме комплексу можна знайсці фотасправаздачы з ёга-тэрапіі, урокаў медытацыі, дзён цішыні, курсаў па цвікастаянні і іншых папулярных цяпер практык.

На ўчастку плошчай 4 гектары размясціліся 4 дамы купальнага тыпу (у іх можна спыняцца круглы год), 10 сезонных глемпінг-шатроў, якія могуць выкарыстоўвацца ў цёплы час года, кавярня, крама цудаў (крама спадарожных тавараў), уладкаваны пірс для правядзення практык і адпачынку і грыль-зона.

Што да выгод, то ў рэтрыт-цэнтры ёсць усе неабходныя камунікацыі (электрычнасць, уласная свідравіна, ацяпленне, інтэрнэт).

Адзначаецца, што ўчастак знаходзіцца ў доўгатэрміновай арэндзе і мае юрыдычны статус аграсядзібы.

У апісанні цэнтра згадваецца шырокая база кліентаў (1000+ чалавек), раскручаная старонка ў Instagram (5,5 тысячы падпісчыкаў), выбудаваная сістэма працы для правядзення штотыднёвых рэтрытаў і здачы ў арэнду глэмпінг-шатроў, настроены маркетынг для прыцягнення кліентаў. 

«Кірунак ёгі і рэтрыт-цэнтаў толькі пачынае ў поўнай меры развівацца. Але ў нас ужо цяпер атрымалася стварыць не толькі першы ёга-рэтрыт-цэнтр у Беларусі, але і звязаць разам духоўны складнік і прыбытковую бізнэс-мадэль, якая працуе», — падкрэсліваецца ў аб'яве.

Кошт гатовага бізнэсу — 350 тысяч даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
Інсайдэр/адказаць/
11.05.2023
alexginkgo, Я таксама с гэтай спадарыняй К. працаваў калісці, таксама з гісторыяй па выбіццю платы за праект. І у гэтай навіне адразу заўважыў штосць нячыстае :)
0
Максим Дизайнер/адказаць/
12.05.2023
alexginkgo

Бизьнесь и духовность по-беларуски. С прдолжением банкета - "дайте за белорусское захолустье 350 к долларов", на деревню в Испании не хватает.
0
Звездочёт/адказаць/
14.05.2023
alexginkgo, если не секрет - где заказыаали такие дома-сферы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930